Погода в Слониме:Погода на неделю:
-1..-3
EUR - 2.398 BYN
USD - 2.03 BYN
RUB - .03478 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
241

Балючая параза ў Мінску

09.08.2017 ФК «Тарпеда» (Мінск) 3:0 ФК «Слонім-2017»

Галы: 50 Тамела, 65 Пацко, 73 Куган
Стартавыя склады:

«Тарпеда» (Мінск): Пяцігорац, Крывулькін, Сокал, Цвяцінскі, Шумілаў, Глебко, Корсак, Куган, Санец, Тамела, Нікіцін.
Запасныя: Францкевіч, Грачыха, Кучараў, Лавец, Пацко, Лебе­дзеў, Сцепанюк.

Слонім-2017: Пацэвіч, Глебаў, Жукаў, Чытанава, Касцючык, Міхальцоў, Пагодзін, Харланаў, Герасімчык, Салавей.
Запасныя: Хмяльніцкі, Дзегцяроў, Падрэцкі, Пузач, Спасюк, Чэпа, Чашун.

5 жніўня «Слонім-2017» адправіўся ў сталіцу ў госці да свайго прамога канкурэнта за выхад у вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі — мінскага «Тарпеда». Супернік у гэты дзень у слонімцаў быў вельмі сур`ёзны, бо «Тарпеда» — клуб не толькі з даўняй гісторыяй (з 1947 года), але, бадай, самы забяспечаны клуб першай лігі (у гэтым годзе ў каманду павінна быць укладзена фундатарамі каля1 мільёна даляраў, што для першай лігі сума сур`ёзная). Тым больш у «Тарпеда» вельмі моцны заўзятарскі рух, які адным з першых стаў масава выкарыстоўваць беларускую мову, пакуль гэта не было мейнстрымам.

Змаганне за мяч

Перад матчам хадзілі чуткі, што за мінчукоў будзе заяўлены былы гулец нямецкай бундэслігі Антон Пуціла, але пабачыць былога гульца нямецкага «Гамбурга» ў якасці хэдлайнера матча так і не давялося. Аднак жа і без Пуцілы «Тарпеда» кантралявала гульню з самага пачатку. І калі першы тайм скончыўся нулявой нічыёй — у некаторых выпадках з-за файнай гульні Іллі Пацэвіча, а дзесьцi з-за надзейнасці нашай абароны, — то ў другім тайме рэдуты «Слоніма-2017» далі збой.

На 50-й хвіліне, дзякуючы трапнаму удару са штрафнога, лік адкрыў гулец «Тарпеда» Зміцер Тамела. Пасля прапушчанага мяча слонімцы кінуліся ў атаку і мелі некалькі добрых момантаў, але атрымалі другі мяч, які мінчукі забілі на контратацы. Пасля другога гола ў далёкі кут прапусцілі і трэці мяч. Вынік гульні несуцяшальны — 0:3. «Слонім-2017» апусціўся на пяты радок турнірнай табліцы.

 

Команда

М

В

Н

П

Заб

Проп

О

1

Смолевичи СТИ

16

3

3

28

12

33

30

2

Торпедо Минск

16

8

4

4

26

18

28

3

Локомотив Гомель

16

8

2

6

24

24

26

4

Луч

16

10

5

1

36

15

25

5

Слоним-2017

16

7

4

5

19

16

25

6

Гранит

16

8

3

5

24

17

24

7

Энергетик-БГУ

16

6

5

5

18

13

23

8

Волна

16

7

1

8

30

31

22

9

Белшина

16

6

6

4

24

11

22

10

Химик Светлогорск

16

5

4

7

18

23

19

11

Барановичи

16

5

4

7

16

22

19

12

Орша

16

5

3

8

25

26

18

13

Лида

16

4

4

8

17

25

16

14

Сморгонь

16

3

5

8

13

29

14

15

Осиповичи

16

3

4

9

15

28

13

16

Неман-Агро

16

3

3

10

14

37

12

Наступны матч слонімцы правядуць дома 12 жніўня з яшчэ адным прамым канкурэнтам за высокія месцы ў табліцы, гомельскім «Лакаматывам».
Падтрымаем у летні дзень родны клуб!

Фота з пабліка мінскага "Тарпеда" УКантакце

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments