Погода в Слониме:Погода на неделю:
+7..+9
EUR - 2.321 BYN
USD - 1.963 BYN
RUB - .03428 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
473

Вось такая атрымалася параза ў дзень народзінаў трэнера

12.08.2017 Першы тайм прайшоў у актыўнай барацьбе з невялікай перавагай слонімцаў.

На матч 17-га тура чэмпіянту Беларусі сярод каманд першай лігі паміж аднымі з лідараў спаборніцтваў, ФК "Слонім-2017" і "Лакаматывам" з Гомеля, у Слонім прыехала здымачная група тэлеканала "Беларусь 5" з вядомай на ўсю краіну праграмы "Козел пра футбол" на чале з вядучай Крысцінай Козел (размову з ёй чытайце ў папяровым нумары "ГС" ). 

Інтрыгі гэтай гульні дадавала тое, што ў гэты дзень свае народзіны святкаваў галоўны трэнер "Слоніма-2017" Вячаслаў Царук, і было цікава, ці змогуць падапечныя прынесці яму падарунак у выглядзе перамогі над "Лакаматывам".

 А матч выклікаў вялікую цікавасць у заўзятараў, а таксама рэспубліканскай прэсы. І сам матч пачаўся вельмі радасна, як для спадара Царука, так і для слонімскіх заўзятараў — на 10-й хвіліне навабранец клуба Калінін забіў гол. Далей першы тайм прайшоў у актыўнай барацьбе з невялікай перавагай слонімцаў.

Усё б было добра для слонімцаў, але, мусіць, злы жарт з імі сыграла трапічная спёка ў гэты дзень. Нашы футбалісты падселі, а больш стойкія да спёкі гамяльчане на 69-й і 79-й хвілінах здабылі сабе патрэбную перамогу.

Пасля матчу расчараваны Вячаслаў Царук нявесела даваў інтэрв`ю вядучай тэлеканала "Беларусь 5". Таксама з вядучай Крысцінай Козел фатаграфаваліся і слонімскія заўзятары на чале з бадай самым адданым прыхільнікам  ФК "Слонім-2017" Захарам Беляковым.

Наступны матч слонімскага футбольнага клуба адбудзецца 19 жніўня. Нашыя футбалісты згуляюць у гасцях з "Хімікам" са Светлагорска.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фотогалерея статьи
Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments