Погода в Слониме:Погода на неделю:
-3..-5
EUR - 2.42 BYN
USD - 1.963 BYN
RUB - .0347 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Проблема
248

На вуліцы Баграціёна ў Слоніме зноў правальваецца асфальт на пешаходнай дарожцы

25.08.2017 Ісці і ехаць на ровары па пешаходнай сцежцы стала небяспечна.

Справа не праехаць і злева правальваецца

 

Зусім нядаўна, здаецца, давялося пісаць пра вялікую яміну на тым мосце праз Ісу, калі едзеш ці едзеш на ровары з Лабазоўкі ў накірунку горада. Пасля публікацыі матэрыялу на нашым сайце работнікі ДЭП яміну там хутка заасфальтавалі. Але асфальт інтэнсіўна пачаў правальвацца з другога боку моста, калі кіравацца з горада ў бок Лабазоўкі.

Аўтар гэтых радкоў, штодня едучы праз мост на ровары, цягам некалькіх тыдняў назіраў, як павялічваецца яміна. Апошнім часам раварысты старэйшага ўзросту пачалі аб`язджаць небяспечную перашкоду па праезджай частцы моста. А гэта верная прыкмета, што праблему патрэбна неадкладна вырашаць.

Асфальт тут правальваецца кожны год...

У пятніцу, 25 жніўня, карэспандэнт "ГС" звязаўся па тэлефоне з дырэктарам Слонімскага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Сяргеем Жылічам і пацікавіўся, калі магчыма заасфальтаваць яміну на мосце на вуліцы Баграціёна.

— Заўтра зробім, — паабяцаў Сяргей Васільевіч.

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments