Погода в Слониме:Погода на неделю:
+18..+20
EUR - 2.33 BYN
USD - 1.941 BYN
RUB - .03371 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Проблема
327

Расце, як і рос

02.09.2017 У Слоніме на полі, дзе распаўсюджаны залатарнік, выкасілі толькі невялікі кавалак плошчы.

За прыпынкам камунальшчыкі выкасілі кавалак поля. На астатняй плошчы красуе залатарнік


 

«Слонімскім ГУП ЖКГ у цяперашні час право­дзіцца актыўная работа па знішчэнні залатарніку на землях Слоніма: з 20 жніўня скошванне залатарніку ажыццяўляецца механічнымі касілкамі, набытыя дадаткова два мотаблокі з навясным абсталяваннем (касілкамі). Скошванне залатарніку ва ўказаным Вамі месцы будзе праведзена да 29.08.17», — такі адказ атрымала карэспандэнт на свой ліст ад фізічнай асобы ў Слонімскую гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя наконт распаўсюджвання інвазіўнага віду расліны — залатарніку — на вуліцы Гагарына і Чыгуначнай.

Трэба аддаць належнае камунальшчыкам — яны не сталі адкладваць справу і ўжо на мінулым тыдні ўзяліся за расправу са злосным пустазеллем. Аўтар гэтых радкоў з прыемнымі здзіўленнем днямі аглядала за прыпынкам на вуліцы Гагарына кавалак поля са скошанай травой (заадно касцы з камунгаса прыхарошылі-акультурылі тэрыторыю каля аўтобуснага прыпынку).

Прыемнае здзіўленне, праўда, хутка змянілася проста здзіўленнем: далей на полі, проста побач з выкашаным лапікам — купінамі і ладнымі ўжо астраўкамі — красаваўся непераможны залатарнік.

Падумалася: столькі чалавек было задзейнічана ў гэтай справе. Супрацоўнік інспекцыі складаў паперу камунальшчыкам, касіць траву на полі прыязджалі рабочыя з тымі самымі набытымі касілкамі, жанчына з камунгаса абмярала палявым цыркулем скошаную плошчу, каб пасля запі­саць лічбы для справаздачы... Быў патрачаны бензін, працоўны час, скарыстана тэхніка. Людзі атрымаюць грошы за такую працу.

А залатарнік як рос на полі, так і расце.



Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments