EUR - 2.373 BYN
USD - 2.012 BYN
RUB - .03429 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Блоги
168

8 верасня — беларускі Дзень Перамогі

08.09.2017 У кожнай нацыі ёсць моманты, якімі можна ганарыцца

У беларусаў шмат такіх момантаў! Адно з галоўных месцаў у гэтым шэрагу займае Аршанская бітва.

І папрашу не папракаць мяне розных "господ и товарищей" у тым, што я "фошист и биндеровец" ды мяне "купила Америка", таму што ў мяне ёсць сябры-расейцы, калісьці я быў закаханы у дзяўчыну з Расеі і мой дзядуля быў родам з Яраслаўскай вобласці (што не замінала яму ў канцы 80-х — пачатку 90-х быць актыўным актывістам БНФ і захапляцца беларускай ідэяй)!

Не бывае дрэнных народаў, у кожным ёсць добрыя людзі і дрэнныя. А справа ў тым, што апошнія 500 гадоў галоўная пагроза для беларусаў (літвінаў) як нацыі ідзе менавіта ад усходняга суседа. Менавіта яны мэтанакіравана знішчалі ўсе літвінскае, нават змяніўшы нашу спрадвечную назву Літва на Беларусь, але, дзякаваць Богу, літвінскі падмурак застаўся і ў назве Беларусь

І якраз пра Бога ўспомнілі... Верыць у яго кожны можа, а можа і не верыць. Справа у тым, што ў беларусаў дзве традыцыйныя хрысціянскія рэлігіі — каталіцтва і праваслаўе (паганства таксама традыцыйнае, але цяпер яго чапаць не будзем). І вось менавіта ад каталіцтва Масква абараняе "истинно православных единоверцев", забываючы пра тое, што беларусы — і каталікі, і праваслаўныя — гэта адзін народ (я, напрыклад, са змешанай сям`і) і што беларускае праваслаўе, якое маскавіты называлі "литовской схизмой", старэйшае і болей жывое, чым іхняя маскоўская артадоксія, заснаваная пры мангольскім ярме. І яшчэ калі сказаць пра абарону праваслаўя, чаму ж расейцы тады ў Афрыцы не абараняюць сваіх праваслаўных братоў з Эфіопскай праваслаўнай царквы?

Самае цікавае ў тым, што камандаваў войскамі Вялікага княства Літоўскага праваслаўны гетман Кастусь Астрожскі, а перад бітвай з абодвух бакоў адслужылі імшу праваслаўныя святары (з нашага боку адслужылі яшчэ і каталіцкія). Атрымаўшы бліскучую перамогу ў меншасці, гетман Канстанцін і войскі ВКЛ паказалі тое, што Бог быў на іх баку і на чыім баку праўда.

Маскоўскія войскі, атрымаўшы паразу, страцілі забітымі блізу 40 тысяч. У рукі пераможцаў трапіла шмат трафеяў — зброя, баявыя сцягі. Захопленых коней і палову вайсковага абозу Канстанцін Астрожскі раздаў сваім жаўнерам у падзяку за мужнасць і адвагу. Як сцвярджаюць летапісы, сярод трафеяў знайшлі і тысячы кайданоў, якія цар Васіль ІІІ падрыхтаваў для літвінаў. Гэтыя кайданы праз меней чым тры стагоддзі на літвінаў надзене іншы кіроўца Расеі — Кацярына Другая, ды начэпіць так моцна, што дагэтуль іх не расчапіць... Але каб не было Аршанскай бітвы, гэта магло здарыцца яшчэ раней, і для беларусаў гэта было б катастрофай, бо з яе землямі мог здарыцца "эфект Смаленшчыны" (этнічна беларускімі землямі, якія нашмат раней трапілі ў абдымкі ўсходняга суседа), і тады было б амаль немагчыма цяпер знайсці "признаков белорусской народности в исконно русских землях Северо-Западного края"

Бітва пад Оршай яшчэ ідзе. Яна будзе працягвацца да таго часу, пакуль на месцы бітвы каля рэчкі Крапіўны не адкрыюць помнік у гонар пераможцаў, пад бел-чырвона-белымі сцягамі і Пагоняй, з каталіцкімі і праваслаўнымі крыжамі, і пакуль 8 верасня не стане афіцыйным святочным днём у нашай роднай краіне — днём вайсковай славы, беларускім Днём Перамогі.

Мікіта ПАСТУХОЎ

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments