EUR - 2.373 BYN
USD - 2.012 BYN
RUB - .03429 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
224

Новы трэнер Алег Кароль: «Немагчыма пры такой падтрымцы гуляць праз рукавы»

10.09.2017 На першы матч пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Алега Караля ФК «Слонім-2017» накіраваўся ў Мінск супраць «Энергетыка-БДУ». Нашы футбалісты прайгралі з лікам 1:3.

Алег Кароль

Даведка «ГС»
Алег Кароль
Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Брэсце. Граў за брэсцкае «Дынама», барысаўскі БАТЭ, ФК «Бяроза», каманды Грэцыі, Славакіі, Венгрыі. Працаваў галоўным гуляючым трэнерам ФК «Бяроза», трэнерам брэсцкага «Дынама», мікашэвіцкага «Граніту». З 29 жніўня 2017 галоўны трэнер ФК «Слонім-2017».


У першым тайме — пры роўнай гульні роўных па класе супернікаў — пашанцавала больш мінчукам. На 19-й хвіліне матчу Русецкі са штрафнога адкрыў лік. У другой палове першага тайму ініцыятыву трохі перахапілі слонімцы, але ні Салавей, ні Жылінскі свае магчымасці не выкарысталі. Плюс на 38-й хвіліне атрымаў пашкоджанне і быў заменены на Дзегцярова Міхальцоў, адзін з лідараў слонімскага клуба.

У пачатку другога тайма ўсе надзеі слонімцаў на файны сыход матчу пахавалі памылкі ў абароне, і гулец студэнтаў Садоўскі двойчы пакараў браму слонімцаў.
Да канца гульні слонімцы змаглі адквітаць толькі адзін гол. Такім чынам, гэта ўратавала каманду ад ганебнага разгрому. А было гэта так: былы гулец маскоўскага «Лакаматыва» Дзегцяроў здалёк прабіў у браму суперніка — і галкіпер «Энергетыка-БДУ» Харытановіч не здолеў адбіць мяч. У выніку матч завяршыўся з лікам 3:1 не на карысць Слоніма. Першы блін Караля на пасадзе галоўнага трэнера, на жаль, атрымаўся камяком...

Пасляматчавыя спрэчкі, якія маглі прынесці ануляванне вынікаў гульні, выклікала тое, што ў заяўцы сталічнай каманды на гэты матч былі два футбалісты з Казахстана, маладыя паўабаронцы Серыжан Абжал і Данабек Куанышбай. Як вядома, гуляць замежнікам у першай лізе чэмпіянату па футболе забаронена. Але, як высветлілася, менавіта гэтыя казахі не лічацца легіянерамі на падставе таго, што яны з`яўляюцца студэнтамі беларускіх ВНУ.
Наступны матч ФК «Слонім-2017» правядзе

9 верасня дома — нашы футбалісты сустрэнуцца з ФК «Баранавічы».

Напярэдадні матча, 30 жніўня, Алег Кароль даў прэс-канферэнцыю для мясцовых СМІ. Пры гэтым ён адзначыў, што апошнія няўдалыя матчы яшчэ нічога не значаць. Па ягоных словах, будуць яшчэ гульні, каб набраць ачкі і падняцца як мага вышэй.

— А так падчас сезону я сачыў за Слонімам, як і за многімі іншымі камандамі. І Слонім заўсёды мне падабаўся. Бачна, што можна прагрэса­ваць многім хлопцам. І пачы­наць будзем з працы. Трэба знайсці з хлопцамі паразуменне. З трэнерскім штабам таксама пагутарылі, вельмі граматныя людзі. Наладжваем працу, як я разумею, улічваю тую спецыфіку, што была да мяне, і працуем. А галоўныя накірункі ў гэтым сезоне — гэта высокія месцы і вынік, — адзначыў Алег Кароль. Ён таксама падзякаваў заўзятарам слонімскага футболу за іх падтрымку каманды.

— Яны для нас як 12-ы гулец на полі — заводзяць футбалістаў, падбадзёрваюць. Сам ведаю гэта... Калі ў Будапешце выйшаў на 20-тысячны стадыён, адчуваў, што ад такой падтрымкі ў цябе ногі самі бягуць нават на 90-й хвіліне матчу. Бо немагчыма пры такой падтрымцы гуляць праз рукавы, — сказаў галоўны трэнер.

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments