Погода в Слониме:Погода на неделю:
+18..+20
EUR - 2.33 BYN
USD - 1.941 BYN
RUB - .03371 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
256

Футбольны трылер завяршыўся валявой нічыёй

11.09.2017 На слонімскім стадыёне "Юнацтва" 9 верасня адбыўся сапраўдны футбольны трылер. Прайграючы 0:3, "Слонім-2017" геройскі змог вырваць нічыю.

Слонімцы спрабуюць стрымаць нападаючага з Баранавічаў

ФК «Cлонім-2017« 3:3 ФК «Баранавічы»

Галы: Лаўгач (11, 50), Шрэйтар (63), Касцючык (69-п), Салавей (75), Хмяльніцкі 85).

Выдаленне: Жукаў (79).

Першы тайм пачаўся з гола нападаючага "Баранавічаў" Лаўгача, і больш забітых галоў першы тайм пры роўнай барацьбе не прынёс. А вось у другім тайме пачаўся сапраўдны экшэн.

Да 64-й хвіліны слонімскія футбалісты пасля галоў усё ж таго Лаўгача ды Шрэйтара танулі з лікам 0:3. Але ж нашым футбалістам хапіла гонару і характару выправіць становішча. А выпраўляць вынік гульні на 69-й хвіліне пачаў Касцючык, рэалізаваўшы пенальці. Потым на 75-й хвіліне гасцей пакараў навабранец "Слоніма" Салавей. Амаль адразу за гэтым голам слонімцаў напаткала непрыемнасць — быў выдалены асноўны абаронца Жукаў. Нягледзячы на гэта, слонімцаў ужо было не стрымаць, і на 85-й Хмяльніцкі зраўняў лік.

Напружаная атрымалася гульня!

У дабаўлены час у нашых гульцоў быў верны шанец вырваць перамогу, але на 5-й дабаўленай хвіліне Касцючык не рэалізаваў пенальці, адразу пасля чаго прагучаў фінальны свісток. Каб давесці справу да перамогі, у "Слоніма-2017" папросту не хапіла часу.

Наступны матч нашы футбалісты правядуць 16 верасня ў Смаргоні, дзе згуляюць з мясцовым клубам. А пакуль "Слонім-2017" знаходзіцца на 10-м радку турнірнай табліцы.

Мяч у сетцы!

Вынікі астатніх матчаў 21-га тура:

"Ліда" 1:2 "Лакаматыў" Гомель, "Смалявічы СТІ" 1:0 "Энергетык-БДУ", "Граніт" 0:1 "Орша", "Тарпеда" Мінск 5:0 "Нёман-Агра", "Асіповічы" 1:1 "Хімік" Светлагорск, "Белшына" 4:0 "Хваля", "Прамень" 1:1 "Смаргонь".

Фота Крысціны Саладуха

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments