Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Проблема
554

Аляксандр Малаш: «Сцены інтэрната пакрыліся расколінамі»

14.09.2017 Абяцанні ўладаў два гады таму зрабіць капрамонт так і засталіся абяцаннямі

 
Аляксандр Малаш пражывае ў Слоніме ў інтэрнаце, які знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейскай, 267. Вось ужо другі год, кажа мужчына, жыхарам інтэрната Слонімская ЖКГ абяцае зрабіць капітальны рамонт.

Аляксандр Малаш

 
Незадаволены такім становішчам спраў, Аляксандр Малаш паказвае на сцены ўнутры інтэрната, якія пакрыліся расколінамі. А чаго варты знешні выгляд батарэі, якая стала ўжо ўся чорнай.

Выклікае апасенні і элетрашчыт. Паводле слоў Аляксандра, яшчэ летась з-за непаладак у працы электрашчыта ў ім шугала полымя, але замяніць яго ніхто нават не падумаў. У аварыйным стане знаходзяцца і балконы інтэрната, якія ўжо пачалі сыпацца.

 
Дарога да будынка таксама пакідае жадаць лепшага. У мінулым годзе, распавядае Аляксандр, ім абяцалі абсталяваць дзіцячую пляцоўку, але гэтага так і не зрабілі. Вось і падмурак каля ўваходных дзвярэй пачаў правальвацца, але для адводу вачэй ненадзейнае месца проста засыпалі пяском.
 
Варта адзначыць, што дарогу да інтэрната пастаянна затапляе, ды і пасля дажджоў у падвале стаіць вада. Вось у такім інтэрнаце жывуць людзі, якія плацяць грошы за капітальны рамонт.
 
Карэспандэнт «ГС» адышоў ад будынка, каб зрабіць здымак агульнага выгляду, як пачуў нараканні ад мужчын, якія стаялі каля суседняга дома. Мясцовых жыхароў не задаволіў рамонт дарогі каля іх дома.

— Вось паглядзіце, хіба гэта можна назваць рамонтам дарогі?! Незразумела, куды сыходзяць грошы, якія выдзяляюцца на добраўпарадкаванне дарог. Адно пасмешышча нейкае, а не рамонт, — адзначылі слонімцы.

Намеснік дырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду і будаўніцтва ЖКГ Людміла Пашкевіч, якая курыруе гэтае пытанне, пракаментаваць сітуацыю з інтэрнатам адмовілася. Яна сказала карэспандэнту "ГС", што Аляксандр Малаш, які жыве ў інтэрнаце, павінен сам звярнуцца да адміністрацыі ЖКГ, дзе яму адкажуць на ўсе ягоныя пытанні.

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments