Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
487

У Слоніме будучых медыкаў пасвяцілі ў першакурснікі

22.09.2017 Навучэнцы Слонімскага медыцынскага каледжа 21 верасня былі сімвалічна пасвечаны ў першакурснікі.

Будучыя прадстаўнікі, бадай, самай гуманнай прафесіі, надзеўшы белыя халаты, прамовілі прысягу. А сёлета на першы курс медкаледжа было залічана 248 навучэнцаў.

Пасля ў гонар гэтай падзеі прайшоў святочны канцэрт і вечарына з забаўляльнай праграмай і танцамі. У гэты дзень па ўсім цэнтры культуры і адпачынку быў чутны вясёлы малады смех і гоман.

Зазначым, пасвячэнне ў першакурснікі прымеркавалі да Міжнароднага дня міру, які адзначаецца па ўсім свеце 21 верасня з 2002. Генеральнай Асамблеяй ААН гэты дзень абвешчаны як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню ва ўсім свеце.

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фотогалерея статьи
Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments