Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
212

У Слонім прыедзе галоўны падарожнік Беларусі

22.09.2017 14 кастрычніка ў Слоніме пройдзе творчая сустрэча з акторам, краязнаўцам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам, вядомым па тэлепраграме "Падарожжа дылетанта". Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, арганізаванай Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

Юрась Жыгамонт у Слоніме. Лета 2005 года


 

Карэспандэнт "ГС" з нагоды хуткага візіту ў Слонім патэлефанаваў спадару Юрасю:

—  Якая асноўная мэта Вашай творчай сустрэчы ў межах супрацоўніцтва з Чырвоным Крыжам?

—  Папярэдзіць, каб людзі бераглі сваё здароўе. Акрамя Слоніма, я яшчэ з падобнымі візітамі наведаю некалькі гарадоў Беларусі.

— Ці даўно Вы дагэтуль былі ў Слоніме? Якія Вашыя ўражанні ад горада?

— Былі праездам, калі рабілі "Падарожжа дылетанта" з вёсачак Слонімскага раёна, то не раз. А ў самім Слоніме быў шмат гадоў таму, калі  "Падарожжа дылетанта" рабілі яшчэ для БТ. Памятаю, што ў Слоніме вельмі атмасферна, вельмі прыгожыя старыя вулачкі. Але за столькі гадоў уражанні крыху забыліся, таму я вельмі шчаслівы, што ёсць нагода зноў прыехаць у Слонім і аднавіць іх.

Фота Таццяны Плахетка

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments