Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
234

У Слоніме прайшоў турнір па міні-футболе ў гонар Яна Паўла II

25.09.2017 23 верасня ў Слоніме адбыўся XIII Рэспубліканскі турнір па міні-футболе памяці святога Яна Паўла ІІ

У гэтым годзе спартыўнае мерапрыемства сабрала 18 каманд з усёй Беларусі: Гродна (чатыры каманды), Ліды, Маладзечна, Сапоцкіна, Брэста, Мінска (дзве каманды), Баранавічаў, Паставаў, Новай Мышы, Слоніма (дзве каманды), Докшыцаў, Грандзічаў і Воранава.

Па выніках турніру каманда з Грандзічаў стала першай, на другім месцы апынулася каманда "Гродна-Паўднёвы", на трэцім — "Гродна-Дзевятоўка".

Каманда слонімскай парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі стала восьмай, а каманда ад касцёла святога Андрэя заняла 13-е месца.

Паводле асабістых намінацый турніру лепшым гульцом стаў Ягор Пільчук (Грандзічы), лепшым бамбардзірам — Аляксандр Палачанін (Докшыцы), лепшым брамнікам — Аляксандр Бык (Гродна-Дзевятоўка). Прыз глядацкіх сімпатый заваявала каманда з Брэста.

Пераможцы былі ўзнагароджаны кубкамі і медалямі. Акрамя гэтага, прызы атрымалі лепшыя футбалісты кожнай з каманд і каштоўныя падарункі — усе спартсмены. 

Фота аўтара і арганізатара турніру Артура МАЛАФЕЯ

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments