Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Происшествия
913

Жаўнера, які загінуў у Пячах, павінны былі перавесці ў Слонім

10.10.2017 Жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча, які загінуў 3 кастрычніка ў адной з вайсковых частак ў Пячах, у хуткім часе павінны былі перавесці ў Слонім, паведамляе радыё "Свабода".

Иллюстрация случайна

Вось што распавеў карэспандэнту "Свабоды" Сяргей Дзятел, сябра загінулага, а таксама муж яго стрыёчнай сястры:

–Нам пасьля ўжо распавялі іншыя салдаты, што суткі знаходжаньня ў гэтай частцы, каб цябе не білі, "каштуюць" 15 рублёў. Гэтыя грошы трэба плаціць сяржантам. Куды далей гэтыя грошы сыходзяць, ніхто ня ведае. У галаве не ўкладаецца, што так можа быць:

Калі мама да яго езьдзіла, то ён ёй распавядаў, што грошы вымагаюць. Пра фізычны гвалт не казаў. Здавалася, усё было нармальна, але апошнія два тыдні да сьмерці ён перастаў тэлефанаваць зусім. А калі і тэлефанаваў, то зь нейкіх чужых тэлефонаў. Пасьля таго, як знайшлі яго мёртвым, пры ім тэлефону не было. А ягоны тэлефон апынуўся ў аднаго зь сяржантаў. Гэта мне сказаў камандзір, калі мы зь ім гутарылі. У ліставаньні зь сябрамі ён паведамляў, што яму 4 тыдні заставалася да пераводу ў Слонім, казаў, што гэтыя 4 тыдні датрывае і перавядзецца адтуль.

Падрыхтаваў Мікіта ПАСТУХОЎ

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments