Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Літаратура
94

«Слонімскія гісторыі» сабраў пад адной вокладкай Сяргей Чыгрын

09.10.2017 У выдавецтве «Кнігазбор» у Мінску нядаўна выйшла чарговая кніга пісьменніка, краязнаўцы і журналіста Сяргея Чыгрына «Слонімскія гісторыі»

Сяргей Чыгрын

 

У размове з карэспандэнтам "ГС" аўтар адзначыў, што ў гэтай кнізе пад адной вокладкай ён сабраў гісторыі слонімцаў і людзей, якія звязаныя са Слонімшчынай і яе гісторыяй, пачынаючы з ХІХ стагоддзя і да нашага часу.

Чытачы даведаюцца з гэтай кнігі пра гісторыю першага слонімскага водаправода, пра пабудову палаца Слізняў у Новадзявяткавічах, пра гісторыю слонімскай кнігі і шмат пра што іншае з гісторыі Слонімшчыны ў яе гістарычных межах.

—К ніга пачынаецца артыкулам пра забытага сёння дзеяча былой Заходняй Беларусі Рыгора Акулевіча (1907-1974), які потым эміграваў у Канаду і займаўся там выдавецкай дзейнасцю ды выступаў як публіцыст, а заканчваецца згадкай пра слонімскага скульптара Леаніда Богдана, які трагічна загінуў сёлета. Таксама я распавядаю тут невядомыя раней факты пра жонку Янкі Купалы Уладзіславу Луцэвіч, якая мае непасрэднае дачыненне да Слонімшчыны праз папулярызацыю тут творчасці Янкі Купалы, пра заходнебеларускіх паэтаў Анатоля Іверса, Валянціна Таўлая, Язэпа Крыгу, Маладога Дубка, пра першага протаігумена ўсходняй місіі і суперыёра законнага дому айцоў-езуітаў у Альбярціне каля Слоніма Уладзіміра Пянткевіча, пра слонімскіх фатографаў, якія жылі і дзейнічалі ў ХХ стагоддзі, і іншыя гісторыі з таго часу. Матэрыялы, якія склалі змест гэтай кнігі, — гэта плён маёй даследчыцкай працы ў розных архівах ды бібліятэках і вынік маіх стасункаў з людзьмі за апошнія два гады. Тут сабраныя творы, якія не ўвайшлі ў мае ранейшыя кнігі, а друкаваліся толькі ў перыядычных выданнях, — расказаў Сяргей Чыгрын пра сваю новую кнігу.

Вокладка новай кнігі Сяргея Чыгрына

А асноўным, скразным матэрыялам сваёй новай кнігі аўтар назваў артыкул пра колішнюю студэнтку Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўніцу Беларускай Цэнтральнай Рады падчас Другой сусветнай вайны Еўдакію Казлову (1917-1983) "Яе дапытваў Цанава".

Напрыканцы варта дадаць, што "Слонімскія гісторыі" Сяргея Чыгрына можна набыць у кнігарні "Акадэмічная кніга" ў Мінску і ў слонімскай кнігарні на Першамайскай вуліцы.

 Фота з архіва Сяргея ЧЫГРЫНА

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments