Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
563

Унікальны фільм пра Слонім, зняты 88 гадоў таму, прывезлі з ЗША

09.10.2017 Габрэй Сімон Левінгер з ЗША прывёз унікальны фільм пра Слонім, які быў зняты ў 1929 годзе.

У Слоніме Сімон Левінгер праводзіў раскопкі падмурка склепа, у якім пахаваны пачынальнік вядомай хасідскай дынастыі Аўраам Вайнберг.

Працы пачаліся 19-20 верасня і працягнуліся 2-3 кастрычніка. Падчас раскопак каля былых старых габрэйскіх могілак на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме быў выяўлены  фундамент дома Вайнберга і пахаванні.

Сімон Левінгер падараваў слонімцам унікальны 15-хвілінны фільм пра Слонім, зняты ў 1929 годзе.

Фільм здымаў Саламон Шэнберг-Левадзі, які нарадзіўся ў Слоніме ў 1898 годзе. У 16 гадоў ён эміграваў у Палесціну і змяніў сваё прозвішча на Левадзі, а пасля з`ехаў у ЗША, дзе стаў дантыстам.

У 1929 годзе Саламон Шэнберг-Левадзі наведаў Слонім і зрабіў здымкі роднага горада, яго цэнтра, сваёй сям`і. Пасля Саламон напісаў кнігу пра лёс слонімскага рабіна Эйзеля Харыфа. 

Фільм быў прадстаўлены ў пабліку УКантакце "Тыповы Слонім". За тры дні ён набраў больш за сем тысяч праглядаў.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments