Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.364 BYN
USD - 2.008 BYN
RUB - .03416 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
260

Гэты тыдзень у гісторыі Слонімшчыны: 9-15 кастрычніка

14.10.2017

9 кастрычніка 1596 года абвешчана Брэсцкая царкоўная ўнія, згодна з умовамі якой стваралася новая царква — уніяцкая. Шэсць цэркваў Слоніма пасля забароны праваслаўя становяцца ўніяцкімі.

10 кастрычніка 1934 года нарадзіўся заснавальнік Слонімскага драматычнага тэатра Мікалай Варвашэвіч. Памёр у 2001 годзе.

12 кастрычніка 1943 года выйшаў першы нумар адноўленай партызанамі газеты "Вольная праца".

15 кастрычніка 1817 года ў Швейцарыі памёр Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Нара­дзіўся ў 1746 годзе ў маёнтку Мерачоўшчына Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкі раён). Кіраўнік паўстання 1794 года супраць расійска-прускай акупацыі Рэчы Паспалітай.

15 кастрычніка 1940 года па пастанове Баранавіцкага аблвыканкама 48 найкаштоўнейшых экспанатаў Слонімскага музея былі перададзены ў Баранавіцкі музей мастацтва.

15 кастрычніка 1949 года ў Парэччы нара­дзіўся пісьменнік Аляксей Якімовіч, вядомы кнігамі для дзяцей "Эльдарада просіць дапамогі", "Сакрэты Тунгускага метэарыта", "Пастка для пярэваратня", "Хітрая ліса" і іншымі.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments