Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.364 BYN
USD - 2.008 BYN
RUB - .03416 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Літаратура
55

Старое ружжо

17.10.2017 На жыццёвых скрыжаваннях

Ніхто ў Вялікіх Асколках і падумаць не мог, што Арцём Каспяровіч так апусціцца. Доўгі час ён быў у мясцовым калгасе галоўным інжынерам. І не абы-якім. Меў людскую пашану, добры заробак, з жонкай Кацярынай выгадавалі сына, далі яму вышэйшую эканамічную адукацыю. Словам, усё было як след, пакуль Арцём не пайшоў на пенсію. Не адразу, як споўнілася шэсцьдзясят гадоў, а пазней, бо яго не хацелі адпускаць. Але ўсё калі-небудзь канчаецца: прыехаў малады спецыяліст, і трэба было ўступаць месца.

Хоць Каспяровіч нібыта і быў гатовы да гэтага, але зыход стаў для яго сапраўдным шокам. Проста не ведаў, куды сябе падзець, чым заняцца. На першым часе прыводзіў у парадак сваё падвор`е, шмат што зрабіў па гаспадарцы, да чаго раней рукі не даходзілі з-за бясконцай калгаснай працы. А калі ўсё было зроблена, апанаваў такі адчай, што хоць ваўком вый. На рабоце яго, так бы мовіць, проста рвалі на часткі то старшыня, то механізатары ды вадзіцелі: і тое трэба, і другое, а цяпер сядзеў, не раўнуючы нібы ў якім бункеры — нікому не патрэбны, нікому не цікавы. А тут яшчэ жонка, якая працавала паштальёнкай, падлівала масла ў агонь:

— Ну і чаго ты сядзіш як сава на суку, вечна хмурны і незадаволены? Падумаеш, на пенсію яго адправілі! Узяўся б вунь з Віцькам Жукоўскім хлеў рабіць Міхасю Акуновічу. І рубель нейкі заробіш, і час будзе ісці цікавей.

— Які хлеў, які хлеў, што ты разумееш, баба?! Віцька, лічы, усё жыццё сякеры з рук не выпускае, будаўнік класны, а я хто? Акрамя як свінням загарадку, зрабіць нічога не ўмею.

— Ну то і сядзі! — злосна мовіла жонка і, бразнуўшы дзвярамі, пайшла на сваю пошту.

— Сядзіць як прышыты і глядзіць у адну кропку, — расказвала яна каляжанкам. — Проста ўжо сілы няма!

— А што ты хочаш, такі стрэс чалавек атрымаў, — сказала Ліда Макавеец. — Не дакучай яму, можа, усё неяк пераменіцца.

Аднойчы Кацярына прыйшла з работы і яшчэ з надворку пачула ў хаце мужчынскія галасы. За сталом на кухні сядзеў муж і два мясцовыя апойкі — Кузьма Крыцкі і Васіль Дзямко. Аднаго праперлі з падвозчыкаў, а другога з трактарыстаў.

— Во сяброў знайшоў! — пераступіўшы парог, залямантавала кабета. — Правільна, хлопцы, прымайце яго ў сваю кампанію, разам будзеце горлы заліваць. Некалі як працаваў, то асуджаў такіх, як вы, а цяпер, бачыце, зраўняліся, сябрамі сталі!

П`яны Арцём, хістаючыся, устаў з-за стала і, сціснуўшы кулакі, памкнуўся да жонкі:

— Замаўчы, баба! Ты мной не будзеш камандаваць! Што захачу, тое і буду рабіць!

— Правільна, Сымонавіч! — падтрымаў Васіль. — Каб баба ды камандавала мужыком!

— Вон з хаты, апойкі! — Кацярына ўзяла ў качаргешніку венік і замахнулася на няпрошаных гасцей, але атрымала такую аплявуху, што адляцела да дзвярэй, упала на падлогу. І заплакала. Не так ад болю, як ад абразы і нечаканасці, бо муж ніколі не падымаў на яе руку.

Кабета была ў адчаі і не ведала, што рабіць. Кузьма і Васіль сталі пастаяннымі гасцямі ў іхнім доме. Грошай сваіх яны, канешне, не мелі, бо яшчэ былі не на пенсіі, ды і заробку ніякага. Зразумела, што пілі за Арцёмавы, бо ён Кацярыне з пенсіі не аддаваў ні рубля. Яна прыносіла грошы, ён распісваўся ў ведамасці і забіраў сабе.
«А я не аддам! — падумала аднойчы. — На чорта яны яму? Накормлены, абшыты-абмыты, а грошы толькі з апойкамі прапіваць. На маёй шыі сядзіць!»
Арцём адразу не змікіціў, што ўжо павінна быць пенсія, але назаўтра напомнілі сабутэльнікі:

— Сымонавіч, а ўчора ж у цябе пенсія была, — сказаў Васіль, калі не хапіла на бутэльку гарэлкі.

— Няма... — ажно разгубіўся Арцём. — Можа, на пошце затрымалі?

— Не затрымалі! Маёй жа бабе твая прынесла, а вы атрымліваеце ў адно чысло.

Замест гарэлкі яны купілі віна, выпілі і разышліся. Арцём сядзеў за сталом і чакаў жонку, каб высветліць, дзе дзела яго грошы, а тая, як на зло, доўга не ішла. Ён не ведаў, што Кацярына дапамагае суседцы капаць бульбу. І толькі калі ўжо добра сцямнела, на падворку пачуліся крокі.

— Дзе мая пенсія?! — ледзь толькі пераступіла парог, Арцём накінуўся на яе з кулакамі. — У міліцыю заяўлю, што грошы мае прысвоіла, а гэта падсудная справа!

— Навошта табе грошы, апоек? Есці хочаш, апранацца, у цяпле сядзець? А гэта ўсё, галубок, не задарма.

— Аддасі па-добраму ці не?! — крычаў Арцём.

— А і не аддам! Што ты мне зробіш?

— Заб`ю!

Ён кінуўся ў камору, дзе на цвіку вісела старое паляўнічае ружжо, бо некалі быў заядлым паляўнічым. Вярнуўся ў хату і наставіў дула на жонку. Яна спалатнела. Што ёсць сілы адпіхнула ад сябе ружжо, і ў гэты час грымнуў стрэл. Ад трыльяжа, што стаяў у прыхожай, ва ўсе бакі пасыпаліся асколкі. Адзін, ці не самы вялікі, упіўся ў скронь Арцёма, і мужчына замертва абсунуўся на падлогу...

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments