Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
667

Каля сінагогі ў Слоніме мяняюць плот — чакаюць гасцей

12.10.2017 У чацвер, 12 кастрычніка, рабочыя камунгаса ў Слоніме разбіралі стары плот, якім абгароджана сінагога, помнік архітэктуры XVII стагоддзя.

 

— Будуць кіно тут здымаць, — пажартаваў адзін з рабочых у адказ на пытанне карэспандэнта.

Мужчына, які выглядаў на начальніка рабочых, сказаў, што на наступным тыдні чакаецца прыезд у Слонім дабрачынных арганізацый. Праект рэканструкцыі сінагогі, маўляў, ёсць, а грошай, як і на добраўпарадкаванне канала Агінскага, бракуе. Вось перад прыездам гасцей рабочым і паставілі задачу — усталяваць больш прэзентабельны плот.

Наконт навядзення парадку ўнутры — а, як зазначыў мужчына, там ужо нехта зрабіў спальныя месцы — размовы не ішло.

Убачыўшы ў руках карэспандэнта фотаапарат, субяседнік пачаў крычаць, што ніхто не дазваляў фатаграфаваць.

Многія прахожыя прыпыняліся пацікавіцца, што будзе адбывацца з сінагогай, і наогул паглядзець на знакаміты помнік Слонімшчыны, раней схаваны за плотам.

— Акопнік вунь у вокнах расце, лекавая расліна, хоць ты бяры ды рві, — заўважыла адна са сланімчанак.

Адзін з мінакоў, даведаўшыся, што сінагогу абгародзяць новым плотам, адзначыў:

— Што, сто гадоў будуць тут новыя платы ставіць?

Карэспандэнт пазваніла ў Слонімскі аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, каб спраўдзіць інфармацыю наконт прыезду ў Слонім дабрачынных арганізацый.

— Прыезд плануецца, але пакуль гэта не пацверджана, — адказала супрацоўніца аддзела.

Фота аўтара і Паліны ЛАЎРОВАЙ

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments