Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
133

Новы — значыць Новік

12.10.2017 7 кастрычніка падчас матча "Слонім-2017" — "Прамень" (Мінск) у саставе слонімцаў дэбютаваў новы гулец — 22-гадовы абаронца Аляксандр Новік.

Аляксандр Новік у слонімскай форме

 

У сезоне-2016 Новік гуляў за брэсцкае "Дынама", але калі ў футбольны Брэст трапілі замежныя інвестыцыі і клуб здолеў запрасіць дарагіх па мерках Беларусі легіянераў, то Аляксандру не знайшлося месца ў родным клубе.

У 2017-м Новік спрабаваў уладкавацца ў мінскае "Дынама", гродзенскі "Нёман", наваполацкі "Нафтан", а таксама ў польскія клубы. Але не атрымалася. І хоць футбольнае трансфернае акно на Беларусі зачынена, Аляксандр Новік знаходзіўся ў статусе свабоднага агента, таму заяўляць яго можна паводле рэгламенту ў любы час года.

По словах слонімскіх заўзятараў, у дэбютным матчы за "Слонім-2017" Новік згуляў файна і было бачна, што чалавек пагуляў у вышэйшай лізе. Улічваючы кадравыя праблемы слонімскага футбольнага клуба, прыход Новіка своечасовы.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments