Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.364 BYN
USD - 2.008 BYN
RUB - .03416 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
215

Гэты тыдзень у гісторыі Слонімшчыны. 16-22 кастрычніка

21.10.2017

 

17 кастрычніка 1966 года памёр Уладзіслаў Корчыц, генерал-палкоўнік Савецкай арміі, ураджэнец вёскі Багданавічы Слонімскага раёна (1893). Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

18 кастрычніка 1931 года ў Чапялёве быў ўрачыста адкрыты беларускі Народны дом. Будынак асвячаў праваслаўны святар Фёдар Комар з Шылавічаў. Агулам на мерапрыемстве прысутнічала 500 чалавек.

19 кастрычніка 1926 года ў Слоніме нарадзіўся Станіслаў Гаргалеўскі, вядомы польскі фізік і астраном, «бацька польскай радыёастраноміі». Памёр у 2011 годзе ў Торуні.

20 кастрычніка 1812 года рускія войскі пад кіраўніцтвам капітана Арнольдзі занялі Слонім і разбілі ў баях каля рэчкі Луконіца і Дзятлава войскі генерала Яна Канопкі, ураджэнца Слонімшчыны, які служыў на баку Напалеона.

21 кастрычніка 1966 года быў заснаваны Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.

22 кастрычніка 1953 года заснавальнік Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея Георгій Пех атрымаў адкрыты ліст на правядзенне раскопак на слонімскім Замчышчы і кургана ў в. Васілевічы. Падчас шурфоўкі ў Слоніме была выяўлена вялікая колькасць керамікі, тыповай для гарадоў Панямоння XII-XIII стст. Але сапраўдныя раскопкі тут былі праведзеныя толькі ў чэрвені-ліпені 1959 года, па выніках якіх была зроблена выснова: «Сумненняў у тым, дзе размяшчаўся летапісны Слонім, быць не магло».

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments