Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.364 BYN
USD - 2.008 BYN
RUB - .03416 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
1037

Госці з замежжа наведалі слонімскую сінагогу

18.10.2017 18 кастрычніка госці з замежжа разам з раённым кіраўніцтвам наведалі слонімскую сінагогу. Замежныя госці — патэнцыйныя інвестары рэстаўрацыі гэтага старажытнага храма.

У першы дзень візіту госці Слоніма з цікавасцю агледзелі горад і старажытную сінагогу ў самым яго цэнтры. Сярод гасцей быў Майкл Мэйл — прэзідэнт Фонду габрэйскай спадчыны Вялікабрытаніі. Яшчэ адзін госць з Брытаніі, Сайман Каплінскі, з`яўляецца прадстаўніком сям`і Каплінскіх, якая паходзіць са Слоніма. З Ерусаліма таксама прыехаў Ёсі Гулінскі, які займаецца турыстычным бізнесам.

Слонімская сінагога. Фота з архіва «ГС»

На пытанні карэспандэнта "ГС" адказаў намеснік старшыні міжнароднай грамадскай дабрачыннай арганізацыі "Дыялог"

Віктар Распопаў

.

— Містар Гулінскі, напрыклад, хоча зрабіць так, каб будынак слонімскай сінагогі быў не проста помнікам, а каб будынак ажыў і быў культурным і турыстычным цэнтрам. Каб габрэі Слоніма збіраліся тут, — зазначыў спадар Распопаў.

—  Чым займаецца ваша арганізацыя?

— Яна свецкая, мы дапамагаем замежным партнёрам. Ім цяжка самім разабрацца тут, і таму яны знайшлі нас, тых, хто ведае менталітэт беларускі, знаёмыя з адміністрацыяй мясцовай, і тых, хто можа прадставіць інтарэсы таго ж Майкла Мэйла і сумесна зрабіць працу па рэстаўрацыі слонімскай сінагогі.

— Якая асноўная мэта сённяшняга візіту вашай дэлегацыі?

— Перад тым, як рэстаўраваць будынак сінагогі, трэба даведацца, якія яму нанесены страты. Экспертыза стратаў будзе праводзіцца некалькі месяцаў, і пасля гэтага будзе дадзена заключэнне, як патрэбна рухацца ў рэстаўрацыі будынку. Вядома, гэты працэс не на адзін год.

Майкл Мэйл

Ёсі Гулінскі

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments