Погода в Слониме:Погода на неделю:
-2..-4
EUR - 2.447 BYN
USD - 1.968 BYN
RUB - .03485 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Новости
489

Раскопкі ідуць, чарапіцу знаходзяць...

20.10.2017 На гэтым тыдні падчас раскопак, што ідуць на тэрыторыі старых габрэйскіх могілак на вуліцы Брэсцкай у Слоніме, былі знойдзены артэфакты мінулых часоў — фрагменты двух відаў будаўнічай чарапіцы.

 

Адзін від чарапіцы быў выраблены ў Альбярціне, а другі — на цагляным заводзе ў мястэчку Яшуны, якое цяпер знаходзіцца ў складзе суседняй Літвы. Некаторыя з іх былі перададзеныя ў Слонімскі краязнаўчы музей імя Язэпа Стаброўскага.

Карэспандэнт "ГС" выправіўся ў музей, дзе супрацоўнікі паказалі тыя рэшткі чарапіцы, што былі перададзены ў музей.

Аскепкі цаглінак з надпісам Аlbertyn, перададзеныя ў музей

Iншыя аскепкі, перададзеныя музею

Аскепак, які перадалі ў музей, з надпісам на іўрыце

У тым жа музеі ёсць нашмат лепшыя вырабы з гэткім жа надпісам лацінкаю "Аlbertyn". Такую чарапіцу перадаў музею ў дар праваслаўны святар Уладзімір Бобчык некалькі месяцаў таму. Работнікі музея зазначылі, што айцец Уладзімір не першы раз перадае музею файныя экспанаты.

Цаглінка, перададзеная святаром

Калі карэспандэнт таго ж дня патрапіў на месца раскопак габрэйскіх могілак, якое ўжо агароджана драўляным плотам, то заўважыў там рэшткі чарапіцы, якая нашмат лепш захавалася, чым тыя, што былі перададзеныя ў музей.

Цагліна, што засталася на месцы раскопак

Фото автора

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments