EUR - 2.36 BYN
USD - 2.009 BYN
RUB - .03389 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Проблема
224

Час ідзе, а падлога ў Зэльве не рамантуецца...

07.11.2017 27 кастрычніка карэспандэнт «ГС» меў патрэбу завітаць у Зэльву. Там ён зноў наведаў аварыйны пад`езд дома №22 па вуліцы Савецкай, пра які мы пісалі амаль месяц таму.

Жылы дом


 

І што? А нічога. Як была падлога ў пад`ездзе пабітая і пашкоджаная, так і засталася. Нягледзячы на тое, што побач з гэтым домам знаходзяцца шматлікія будынкі дзяржаўных устаноў Зэльвы. Чыноўніку выканкама і адной хвілінкі было б дастаткова, каб выйсці з кабінета і зайсці ў пад`езд, каб паглядзець, як народ жыве.
У той час з пад`езда як раз выходзіла жыхарка Зэльвы Вера Іванаўна, якая гасціла ў жыхароў гэтага пад`езда:

 — У мяне тут жыве стрыечная сястра. Вось сёння прыехала на ровары на базар, то і зайшла сястру праведаць. Тут жудасная падлога. Мусіць, як пабудавалі дом, так і не рамантавалі яго з таго часу.

Вера Іванаўна

 Цікава, што зусім побач з гэтым домам, на той жа вуліцы Савецкай, знаходзіцца прыгожа адрамантаваны будынак мясцовай санэпідстанцыі, на якім, як і на доме, прымацаваны нумар 22. Як патлумачылі мясцовыя мінакі, у будынка санэпідстанцыі павінен быць іншы парадкавы нумар, але ж калісьці памылкова павесілі шыльду з нумарам 22, так яна дагэтуль і вісіць.

Зэльвенская санэпідстанцыя

Зэльвенская санэпідстанцыя

Можа, таму і не рамантуюць пад`езд у жылым доме на Савецкай, 22, бо думаюць, што будынак санстанцыі па вуліцы Савецкай, дзе таксама шыльда 22, ужо адрамантавалі?

Так выглядае падлога ў пад'ездзе 22-га дома

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments