EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
352

Як за апошнія гады падаражэлі прадукты ў слонімскіх крамах

08.11.2017 За тры гады найбольш падаражэў хлеб, грэчка і яблыкі. Значна выраслі цэны на малако, масла, алей і цукар.

Фота з архіва «ГС»

Прадпасылак для росту цэнаў у Беларусі няма, заяўляў нядаўна міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Па ягоных словах, перад урадам стаіць задача стрымліваць неабгрунтаваны рост коштаў.

«Не трэба чакаць росту коштаў, будзе добры ўраджай, і цэны на прадукты будуць у тым дыяпазоне, які ўжо склаўся», — выказаўся міністр на тэлеканале «Беларусь 1».

Наколькі гэтыя словы міністра будуць спраўджаныя, пакажа час. А сёння «ГС» прааналізавала, наколькі выраслі кошты на прадукты ў слонімскіх крамах за апошнія тры гады (цэны маніторылі ў адным і тым жа магазіне). Беручы пад увагу словы высокага чыноўніка, прадпасылкі для росту коштаў за гэты час былі, асабліва для галоўнага штодзённага прадукту на нашым стале — хлеба, які за ўказаны час падаражэў у 1,6 раза.

Ледзь не ў тры разы выраслі цэны і на яблыкі, што, напэўна, можна патлумачыць неспрыяльнымі сёлетнімі пагоднымі ўмовамі. Значна выраслі цэны на грэчку — яна падаражэла ў 2,6 раза. Амаль на палову кошту за гэты час павысіліся цэны на рыс, цукар, масла і свіны фарш.

Крыху зменшыліся цэны на гародніну — буракі, морква і цыбуля каштуюць танней, чым тры гады таму. Нязначна падаражэлі куры, каўбасы, рыба.

Прадукты

Кошт, лістапад 2014 г.

Кошт, лістапад 2017 г.

Хлеб-цаглінка

7 600 руб. (860 г)

1,30 руб. (900 г)

Батон (400 г)

7 800 руб.

0,88 руб.

Малако 3,6%, 1 л

9 450 руб.

1,28 руб.

Кефір 1 л

9 450 руб.

1,27 руб.

Смятана 400 г

10 400 руб.

1,74 руб.

Тварог

10 450 руб. (240 г)

0,84 руб. (180 г)

Сыр 1 кг

80-100 тыс. руб.

11-12,57 руб.

Масла сметанковае 72,5-82,5%

17 900 руб. (200 г)

2,34-2,63 руб. (180 г)

Алей

13 500 руб.

1,88 руб.

Цукар

10 300 руб.

1,56 руб.

Рыс 800 г

10 000 руб.

1,49 руб.

Грэчка 800 г

7 700 руб.

1,99 руб.

Макароны 800 г

8 850 руб.

1, 43 руб.

Мука 1 кг

9 400 руб.

1,10 руб.

Курыца 1 кг

32 650 руб.

3,30 руб.

Фарш свіны 1 кг

78 000 руб.

10,86 кг

Каўбаса вараная 1 кг

50 000 руб.

4-7 руб.

Каўбаса вэнджаная 1 кг

150 000 руб.

14-17 руб.

Селядцы 1 кг

27 250 руб.

3,09 руб.

Мінтай 1 кг

32 650 руб.

3,69 руб.

Яйкі 1 дзяс.

12 500 руб.

1,55 руб.

Цыбуля 1 кг

6 000 руб.

0,57 руб.

Буракі 1 кг

5 000 руб.

0,41 руб.

Морква 1 кг

5 000 руб

0,35 руб.

Капуста 1 кг

3 000 руб.

0,36 руб.

Перац балгарскі 1 кг

20 000 руб.

0,95 руб.

Памідоры 1 кг

20 000 руб.

4,55 руб.

Часнок 1 кг

25 000 руб.

6,33 руб.

Агуркі 1 кг

20 000 руб.

3,98 руб.

Апельсіны 1 кг

15 000 руб.

4,82 руб.

Яблыкі 1 кг

5 000 руб.

1,38 руб.

Даведачна
Заробкі жыхароў Слонімскага раёна з канца 2014 года выраслі прыкладна ў паўтара раза — паводле Белстата, у верасні 2017 года слонімцы зарабілі 638,4 рубля, у верасні 2014-га — 4 089,4 рубля (налічаны заробак).

Літр бензіну (АІ-95) у 2014 годзе каштаваў 10 000 рублёў. Цяпер яго кошт падвысіўся да 1,27 рубля. Толькі ў 2017 годзе гэтае паліва даражэла сем разоў.
Кошт талончыка на адну паездку ў слонімскім аўтобусе з 32 капеек у 2014 годзе (па тым часе 3 200 рублёў) вырас да 50 капеек.
Некалькі разоў на год раслі камунальныя тарыфы, а з 1 студзеня 2018 года беларусы будуць аплачваць камунальныя паслугі па поўным кошце.

Інфаграфіка аўтара

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments