Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.364 BYN
USD - 2.008 BYN
RUB - .03416 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
91

Слонімскі тэатр едзе ў Бабруйск на рэспубліканскі фестываль

14.11.2017 У бліжэйшыя выхадныя тэатр у Слоніме будзе зачынены — уся трупа на чале з галоўным рэжысёрам едзе ў Бабруйск, дзе 17 лістапада ўрачыста стартуе фінал IV рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Каларытныя персанажы слонімскага «Тараса на Парнасе»

Як мы ўжо пісалі раней, Слонімскі драматычны тэатр выйшаў у фінал сёлетняга конкурсу нацыянальнай драматургіі са спектаклем "Тарас на Парнасе" па п`есе Сяргея Кавалёва.

— На фестываль у Бабруйск выязджае ўвесь творчы калектыў, уся трупа, акрамя адной артысткі, якая цяпер знаходзіцца ў бальніцы. Аўтобус цалкам запоўнены. Да конкурснага прагляду, лічу, мы падрыхтаваны, — адзначыў у размове з карэспандэнтам "ГС" галоўны рэжысёр Слонімскага дзяржаўнага драмтэатра Васіль Сявец.

Сцэна са спектакля

Конкурсны паказ "Тараса на Парнасе" на асноўнай сцэне Магілёўскага тэатра драмы і камедыі ў Бабруйску адбудзецца 18 лістапада ў намінацыі "Спектакль тэатра драмы".

Фота з архіва "ГС"

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments