Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.364 BYN
USD - 2.008 BYN
RUB - .03416 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
681

Алег Таргонскі сустрэўся з футбалістамі і кіраўніцтвам ФК «Слонім-2017»

14.11.2017 14 лістапада ў Слонімскім райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўніцтва і ігракоў ФК «Слонім-2017» з кіраўніцтвам раёна, уключна са старшынёй райвыканкама Алегам Таргонскім, яго намесніцай Кацярынай Руткоўскай і загадчыкам аддзела спорту і турызму Валерыем Сідорчыкам.

Алег Таргонскі падыйшоў да траўмаванага Пузача

 Адразу перад футбольнай камандай выступіў Алег Таргонскі. Было бачна, што гэты чалавек вельмі цікавіцца лёсам каманды і футболам увогуле. Алег Мечыслававіч зазначыў, што клубу трэба развівацца і ставіць у будучыні мэту на выхад у вышэйшую лігу, але лепей гэта рабіць паступова ды мэтанакіравана, каб не апынуцца там каліфам на гадзіну. Алег Таргонскі паабяцаў стварыць для гэтага ўсе магчымыя ўмовы. Потым ён выслухаў кіраўніцтва ФК "Слонім-2017".

Там былі агучаны прапановы наконт перадачы клубу спартовай базы ў Альбярціне, пашырэння складу каманды, каб пазбегчы кадравага дэфіцыту, які здарыўся ў другім крузе. Усе гэтыя прапановы Алег Таргонскі ўхваліў і абяцаў разгледзець.

Затым перад прысутнымі выступіў галоўны трэнер Алег Кароль. Ён пахваліў базу, якая ёсць у горадзе, і іншыя створаныя ўмовы. Галоўнай просьбай коўча да кіраўніцтва раёна было тое, каб перадсезонная падрыхтоўка клуба пачалася не ў канцы лютага — пачатку сакавіка, а раней, з 15 студзеня, каб каманда была лепей падрыхтавана да вырашэння сур`ёзных задач.

Алег Таргонскі згадзіўся з тым, што пачаць падрыхтоўку не з 1 лютага, як планавалася раней, а з 15 студзеня, не пацягне вялікіх затрат. Таксама кіраўнік раёна высока зазначыў прафесійныя якасці Алега Караля і даў яму, як кажуць, у футболе, карт-бланш у кіраўніцтве і камплектаванні каманды.

Пасля старшыня райвыканкама прапанаваў футбалістам выказаць свае заўвагі і прапановы. І тут абазнаны Аляксандр Дзегцяроў, які пагуляў у маскоўскім "Лакаматыве" і "Тарпеда", выказаўся ў падтрымку траўмаванага Аляксандра Пузача і папрасіў кіраўніцтва пакрыць таму расходы, затрачаныя на аперацыю пасля траўмы, якую ён атрымаў падчас футбольнага матчу (можна сказаць, траўма на вытворчасці). Старшыня згадзіўся і сказаў кіраўніцтву клуба разабрацца з гэтым пытаннем. Таксама выступіў капітан каманды Анатоль Жукаў, які папрасіў палепшыць умовы пражывання для іншагародніх футбалістаў.

Пасля слова далі прэсе. З усіх прысутных журналістаў толькі карэспандэнт "ГС" задаў пытанне. Сутнасць пытання была гэткая: слонімскія футбольныя фанаты даўно хочуць, каб клубу вярнулі яго гістарычную назву "Камунальнік" (менавіта "Камунальнік" яны пішуць на сваіх банарах і стыкерах), і ці магчыма выкананне іх пажадання. Алег Таргонскі адказаў, што ён не супраць перайменавання клуба і што гэта трэба будзе вырашыць з самімі футбалістамі, ветэранамі слонімскага футболу і заўзятарамі старэйшага пакалення. Таксама, на думку Алега Мечыслававіча, гэтае перайменаванне не будзе патрабаваць вялікіх фінансавых затрат.

Напрыканцы сустрэчы Алег Таргонскі зазначыў, што перад клубам стаяць самыя сур`ёзныя мэты. Таксама ён ўзнагародзіў граматамі ветэрана слонімскага футболу Алега Герасімчыка і траўмаванага Александра Пузача, да якога ён падышоў сам, бо траўмаванаму футбалісту пакуль што нязручна хадзіць. Астатнія футбалісты атрымалі памятныя нататнікі і ручкі з эмблемай клуба. Таксама быў падарунак і для галоўнага заўзятара слонімскага клуба, 10-гадовага Захара Белякова, у якога не атрымалася прысутнічаць на сустрэчы, але да якога падарунак абавязкова дойдзе.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фотогалерея статьи
Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments