Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.364 BYN
USD - 2.008 BYN
RUB - .03416 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
120

Слонімцы з парушэннямі зроку сустрэліся за шашачнымі дошкамі

13.11.2017 У Слонімскім раённым ліцэі 13 лістапада адбыўся раённы турнір па шашках сярод людзей з парушэннем зроку.

 

У турніры ўдзельнічалі слонімскія актывісты Беларускай асацыяцыі творчых інвалідаў па зроку (БЕЛАТІЗ).

Як сказаў галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Аніська, на турнір сабралася восем чалавек, аднак пайграць у шашкі мог любы ахвотны, які мае захворванні, звязаныя са зрокам. І нават навучэнцы ліцэя змаглі падчас перапынкаў сыграць некалькі партый з удзельнікамі турніру.

Пасля падвядзення вынікаў прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прызамі.

Паводле інфармацыі Слонімскага раённага фізкультурна-спартыўнага цэнтра па працы з насельніцтвам па месцы жыхарства, месцы размеркаваліся наступным чынам: першыя месцы заваявалі Ігар Філітовіч і Валянціна Корнева, другія — Мечыслаў Багдановіч і Святлана Данцова, трэція — Анатоль Світа і Алена Пачабыт.

Фота ДУ «Слонімскі РФСК»

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments