EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
235

Гэты тыдзень у гісторыі Слонімшчыны: 13-19 лістапада

18.11.2017

13 лістапада 1985 года памёр ураджэнец вёскі Мяльканавічы Антон Валынчык — харавы дырыжор, кампазітар, педагог, выкладчык Навагрудскай беларускай гімназіі. У 2016 годзе ў Гродне на будынку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вуліцы Дзяржынскага была ўсталявана шыльда ў яго гонар. Нарадзіўся ў 1896 годзе.

14 лістапада 1939 года Слонім наведаў паэт Янка Купала, які сустракаўся з рэдактарам «Слонімскай газеты» Сяргеем Новікам-Пеюном.

14 лістапада 2014 года Слонім упершыню сустракаў абласныя «Дажынкі». Да свята была прымеркавана рэканструкцыя плошчы перад райвыканкамам.

17 лістапада 1986 года ў межы Слоніма была ўключана вёска Цывіншчына Паўлаўскага сельсавета.

19 лістапада 1896 года ў вёсцы Гавенавічы (цяпер — Падгорная Баранавіцкага раёна) нарадзіўся вядомы заходнебеларускі паэт Язэп Вількоўшчык (сапраўднае імя — Іосіф Вількоўскі). Памёр у 1984 годзе. У 2016 годзе выйшаў сабраны Сяргеем Яршом і Сяргеем Чыгрыном зборнік яго твораў пад назвай «Прыкрыты сэрца боль».

19 лістапада 2008 года памёр Алег Лойка — вядомы паэт і навуковец, аўтар амаль ста кніг. Пахаваны на гарадскіх могілках па вуліцы Чырвоных Партызан. Нарадзіўся ў 1931 годзе ў Слоніме.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments