Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
448

Сланімчанка стала пераможцай абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2017»

17.11.2017 Ураджэнка Слоніма Аляксандра Радковіч будзе выступаць ад Гродзеншчыны ў фінале конкурсу, які пройдзе ў снежні.

Узнагароджваюць Аляксандру Радковіч

— Я вельмі шчаслівая, што менавіта я, сланімчанка і студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, буду прадстаўляць нашу вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу "Студэнт года – 2017", — шчыра сказала Аляксандра пасля сваёй перамогі ў размове з карэспандэнтам "ГС".

Аляксандра Радковіч скончыла слонімскую школу №2 і цяпер вучыцца на другім курсе філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "беларуская філалогія". Яна ўжо ўдала заявіла пра сябе на міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства"Цыцэроній", з`яўляецца стыпендыяткай Фонду міру. Заняла трэцяе месца ў конкурсе грацыі і артыстычнага майстэрства "Гарадзенская беларусачка – 2017". Захапляецца чырлідынгам, спявае.

Чырлідынг — адно з захапленняў Аляксандры

Як расказала дзяўчына, яе супернікамі былі лепшыя студэнты гродзенскіх ВНУ — Яўгенія Бобніс, якая вучыцца на эканамічным факультэце аграрнага ўніверсітэта, і Уладзіслаў Шышко, студэнт лячэбнага факультэта медуніверсітэта.

Фіналісты

Перад заключным этапам конкурсу ўдзельнікі паказалі журы сваё партфоліа, дзе расказалі пра свае шматлікія поспехі, і відэаролік пра вясёлае студэнцкае жыццё. Падчас фіналу, які прайшоў напярэдадні Міжнароднага дня студэнта, 16 лістапада, студэнты спаборнічалі ў трох конкурсах.

Аляксандра Радковіч

У конкурсе самапрэзентацыі «Я — студэнт» удзельнікі расказвалі пра сябе, свае поспехі і планы.

Аляксандра Радковіч на сцэне

Другі конкурс быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, і падчас яго фіналісты дэманстравалі свае аратарскія здольнасці. Як расказала Аляксандра, яна свае веды параўнала з морам, па якім, як паруснікі, плывуць людзі ўсё свае жыццё. І першым беларусам, які адправіўся пакараць мора кнігадрукавання, быў наш славуты Францыск Скарына. 

Творчы конкурс называўся «Беларусь — краіна натхнення». Да яго фіналісты падрыхтавалі вершы і прозу ўласнага сачынення, спявалі і танцавалі.

Група падтрымкі Аляксандры

Журы

У выніку тытул "Студэнт года – 2017" паводле рашэння журы было прысуджана студэнтцы філфака ГрДУ Аляксандры Радковіч, якая скарыла ўсіх прысутных сваёй душэўнасцю. Ды і выступленні дзяўчыны на роднай беларускай мове не пакінулі раўнадушных у зале.

Песні на роднай мове

— Усё маё жыццё складаецца з творчасці, і я твару, прысвяціўшы сябе беларускаму слову, бо Беларусь — гэта мая крыніца натхнення. Любоў да роднай мовы і да слова мне прывілі яшчэ ў дзяцінстве, калі я жыла ў вёсцы Кракотка, а потым у любімай школе №2, менавіта таму я паступіла ў ГрДУ на філалагічны факультэт. Першы курс прайшоў вельмі хутка, бо я не сядзела на месцы, а ўдзельнічала дзе толькі можна, пачынаючы ад імпрэз і чытанняў і заканчваючы фольк-конкурсам "Гарадзенская беларусачка" і конкурсам красамоўства "Цыцэроній".

Пераможцы з узнагародамі

На другім курсе я зрабіла для сябе важны крок і вырашыла прайсці праз чарговае выпрабаванне — на конкурс "Студэнт года-2017", але яно, канешне ж, для душы і мне ў радасць. Універсітэцкі этап прайшоў так, як хацелася, і вынікі мяне парадавалі. Адно імгненне, і вось я ўжо стаю на сцэне абласнога этапу конкурсу, і ведаеце, гэта лепшае, што можа быць у жыцці, калі ты робіш тое, што табе блізка, і тое, што табе прыносіць асалоду, у той момант, ты разумееш, што вось яны, цудоўныя старонкі твайго жыцця. Сам конкурс прайшоў насычана, лёгка, на адным дыханні. Дзякуючы сваёй надзейнай сям`і, маім сябрам і блізкім, лепшай групе падтрымцы, цудоўным выкладчыкам і Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, мы разам атрымалі гэтую запаветную перамогу, — у заключэнне размовы сказала Аляксандра.

Падчас узнагароджання

З групай падтрымкі

Фота grsu.by і grodnonews.by

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments