Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
303

Слонімскіх пенсіянераў паменшала

17.11.2017 Ад пачатку 2017 года атрымальнікаў пенсій па ўзросце ў Слонімскім раёне стала меней на 337 чалавек. Пры гэтым апошнія пяць гадоў колькасць пенсіянераў на Слонімшчыне расла.

Згодна з дадзенымі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Слонімскага райвыканкама, на 1 лістапада 2017 года ў Слонімскім раёне пенсіі атрымлівалі 18 514 жыхароў. Сярод іх найбольшая колькасць — 15 328 чалавек — пенсіянеры па ўзросце.

Ад пачатку года пенсіянераў па ўзросце паменшала на 337 чалавек (на 1 лютага 2017 года — 15 665). Гэта значнае скарачэнне колькасці пенсіянераў за апошнія пяць гадоў. Пачынаючы з 2012 года колькасць атрымальнікаў пенсій па ўзросце ў раёне расла. І сёння іх на 520 чалавек больш, чым пяць гадоў таму.    

Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў Слонімскім раёне сёння складае каля 320 рублёў. У параўнанні з пачаткам года слонімскі пенсіянер стаў атрымліваць больш на 17 рублёў. У даляравым эквіваленце гэта прыкладна $160. Пры гэтым найбольшую пенсію ў пераводзе на даляры слонімскія пенсіянеры атрымлівалі ў канцы 2014-га года — па $255.

Сярэдняя пенсія па інваліднасці на сёння ў Слонімскім раёне складае каля 280 рублёў. Былым работнікам калгасаў выплачваюць у сярэднім па 202 рублі.

З 1 лістапада 2017 года былі праведзены пераразлікі працоўных пенсій у сярэднім на 5,5%.

 


Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments