Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
186

Слонімскія футбольныя ультрас вызначылі Чытанаву лепшым у сезоне

15.11.2017 Слонімскія футбольныя ультрас вызначылі лепшага іграка ў складзе ФК "Слонім-2017" на іх думку. Ім стаў паўабаронца Георгій Чытанава.

Георгій Чытанава ў цішотцы, падараванай яму фанатамі

Вось што на гэты конт напісалі слонімскія футбольныя фанаты ў сваім пабліку Slonim Fans: "Пасля апошняй гульні сезона ад хлопцаў з фан-сектара "YBL" былі ўручаны невялікія памятныя прызы ў выглядзе магнітаў гульцам каманды, а лепшаму гульцу, на думку большасці, Георгію Чытанаву ўручылі майку, пару магнітаў і камплект стыкераў.

Стыкеры, падараваныя Чытанаву

Чыта (так празвалі Георгія заўзятары) правёў амаль увесь сезон без замен і траўмаў, у кожным матчы змагаўся і біўся да апошняга як сапраўдны леў, бывалі і спады, але ў цэлым сезон ён правёў моцна, да ўсяго для флангавага абаронцы Георгій аддаў 5 галявых перадач за сезон, а гэта лепшы паказчык у камандзе! Было б прыемна ўбачыць яго і астатніх хлопцаў у наступным годзе! Разам і назаўжды!"

У хуткім часе "Газета Слонімская" таксама правядзе апытанне наконт лепшага футбаліста Слонімшчыны – 2017.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments