Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
189

Ільвы вырвалі перамогу ў апошнім матчы сезону

15.11.2017 11 лістапада ў Слоніме прайшоў матч заключнага тура сезона-2017 у першай лізе чэмпіянату Беларусі. Адбылося абласное дэрбі, дзе ФК «Слонім-2017» прымаў ФК «Ліда», фанаты якіх маюць даўнія сяброўскія стасункі.

ФК «Слонім-2017» — ФК «Ліда» — 1:0 (0:0)
11.11.2017. 30-ы тур.
Слонім. Стадыён «Юнацтва».
420 гледачоў.
Суддзя: Яўген Коваль (Гродна).
Галы: 1:0 — Харланаў, 88.
ФК «Слонім-2017»: Пацэвіч, Чытанава, Хмяльніцкі, Жукаў, Новік Аляксандр, Харланаў, Міхальцоў, Дзегцяроў (Чэпа, 77), Спасюк (Падрэцкі, 90), Касцючык, Калінін.
Запасныя: Чашун, Жылінскі.
Папярэджанні: Рочаў (ФК «Ліда»), 26; Дзегцяроў (ФК «Слонім-2017»), 27; Лявіцкі («ФК Ліда»), 40; Чытанава (ФК «Слонім-2017»), 55.

Пры халодным лістападаўскім надвор`і футбалісты адчайна біліся за перамогу. Ні адна з каманд не хацела прайграваць, таму клубы абменьваліся атакамі. Варта адзначыць файную гульню брамніка Іллі Пацэвіча, які доўгі час сядзеў на лаўцы запасных пасля разгрому ад «Смаргоні» з лікам 0:8.


Матч ішоў да свайго лагічнага заканчэння, і тут на 88-й хвіліне Харланаў забіў гол, выклікаўшы феерыю на фан-сектары слонімскіх футбольных заўзятараў. Так і завяршылася гульня з мінімальнай перамогай слонімцаў.


Пасля матчу слонімскія футбольныя фанаты зладзілі шыкоўны перформанс з выкарыстаннем фаераў у гонар ФК «Слонім-2017» і завяршэння сезону-2017.
Па выніках чэмпіянату «Слонім-2017» з 37 ачкамі заняў 11-е месца. З першай лігі ў вышэйшую выйшаў мінскі «Прамень» і «Смалявічы-СТІ», вылецеў з першага дывізіёна стаўбцоўскі «Нёман-Агра» ды ФК «Асіповічы».

Фота Крысціны Саладуха

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments