EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
218

Гэты тыдзень у гісторыі Слонімшчыны: 20-26 лістапада

25.11.2017

21 лістапада 1555 года
Вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Аўгустам у Слоніме быў уведзены земскі суд, які займаўся разбіральніцтвам спраў шляхты.

21 лістапада 1983 года
У Слоніме нарадзіўся вядомы дудар Яўген Барышнікаў.

21 лістапада 1947 года
Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі і Мінска асудзіў удзельніка беларускага вызваленчага руху Васіля Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці — за здраду Радзіме і антысавецкую агітацыю. Пасля вызвалення Васіль Супрун заняўся археалогіяй і працаваў настаўнікам. Аўтар шэрагу прац па гісторыі Слоніма.

23 лістапада 1556 года
Узгадваецца маёнтак Міромін Слонімскага павета (сёння вёска Міронім Івацэвіцкага раёна), за ўладанне якім спрачаліся Ганна Віктарынавая і княгіня Адынцэвічава.

25 лістапада 1937 года
Да расстрэлу быў прыгавораны Ігнат Дварчанін, вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху, педагог, вучоны, паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Погіры Слонімскага раёна. Расстраляны 8 снежня 1937 года. У кастрычніку 1989 года ў цэнтры Дзятлава яму быў адкрыты помнік.

26 лістапада 1935 года
У СССР быў арыштаваны ўраджэнец вёскі Едначы Слонімскага павета Павел Крынчык (1898-1975), актыўны дзеяч вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі супраць польскага панавання, актывіст Таварыства беларускай школы. Падстава — «сувязь з разведкай буржуазнай Польшчы», у якой ён у 1930 годзе быў асуджаны на 6 гадоў, але ў выніку абмену палітвязнямі перабраўся ў Мінск. Аднак на волі правёў нядоўга. На радзіму вярнуўся толькі ў 1956 годзе.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments