EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Проблема
398

Не бяруць на вольныя месцы шматдзетную маці. Што рабіць жанчыне ў такой сітуацыі?

03.12.2017 Пошук працы ў Слоніме — справа наогул няпростая. Тым больш для жанчын, у якіх малыя дзеці. Такіх кандыдатак на атрыманне працоўнага месца працадаўцы не хочуць нават бачыць у спісе патэнцыйных работнікаў.

Наша гераіня — маці траіх дзяцей. Нядаўна выйшла на працу пасля дэкрэтнага, але яе пасаду скарацілі.

— Цяпер я шукаю любую працу ў горадзе. Але як толькі працадаўцы даведваюцца, што ў мяне трое дзяцей, меншаму з якіх тры гады, кажуць, што дзеці часта хварэюць, а яны не могуць мне плаціць бальнічны. І адмаўляюць у працы. Што мне рабіць у такой сітуацыі? — пытаецца шматдзетная маці.

 

Пытанне жанчыны мы папрасілі юрыста-праваабаронцу Паўла Сапелку.

Павел Сапелка


— Забараняецца адмаўляць жанчынам заключаць працоўную дамову і зніжаць ім заробак па матывах, звязаных з цяжарнасцю ці наяўнасцю дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, а адзінокім маці — з наяўнасцю дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў ці дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Пры адмове ў заключэнні працоўнай дамовы пералічаным катэгорыям жанчын наймальнік абавязаны паведаміць ім матывы ў пісьмовай форме. Адмова ў заключэнні працоўнай дамовы можа быць абскарджана ў судзе.
Працоўны кодэкс таксама забараняе дыскрымінацыю ў сферы працоўных адносін: абмежаванне ў працоўных правах ці ў атрыманні якіх-небудзь перавагаў у залежнасці ад полу, узросту, месца жыхарства, не звязаных з працоўнымі якасцямі работніка.

Гэта значыць, што нельга адмаўляць работніку ў прыёме на працу па матывах наяўнасці ў яго трох няпоўнагадовых дзяцей без тлумачэнняў. Правамоцным тлумачэннем можа быць, напрыклад, вялікі аб`ём звышурочнай працы на дадзенай пасадзе, частыя камандзіроўкі — наймальнік не можа прымусіць працаваць звышурочна ці адпраўляць у камандзіроўку жанчын, якія выхоўваюць няпоўнагадовых дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў без іх пісьмовай згоды.
Патлумачыць адмову самім фактам наяўнасці трох дзяцей наймальнік не правамоцны.
Такім чынам, калі падыходзіць да пытання фармальна, то патрэбна патрабаваць у наймальніка пісьмовае тлумачэнне адмовы ў працы. Іншая справа, ці зможа патэнцыйная работніца адстаяць сваё права на працу ў судзе? Мяркую, што наймальнік у судзе будзе спасылацца на тое, што яго не задаволілі яе прафесійныя якасці, а не наяўнасць трох дзяцей, — пракаментаваў сітуацыю Павел Сапелка.
 
Фота з архіва "ГС"

P.S. Даведацца, як бараніць свае правы, а таксама іншую інфармацыю на праваабарончую тэматыку можна на сайце spring96.org. Правы можа бараніць кожны

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments