Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
397

17 фактаў пра ФК «Слонім-2017» у 2017 годзе

27.11.2017

1. Новая назва года
Футбольны клуб «Слонім» у пачатку 2017-га быў рэарганізаваны ў дзяржаўную спартыўную ўстанову «Футбольны клуб «Слонім-2017».
Новым уладальнікам клуба стаў Слонімскі раённы выканаўчы камітэт.
Нагадаем, што слонімскія футбольныя заўзятары хочуць вярнуць клубу старую назву «Камунальнік». Так клуб назваўся з 1996 да 2013 года.

2. Адстаўка года
18 жніўня нечакана пасаду галоўнага трэнера ФК «Слонім-2017» пакінуў Вячаслаў Царук, пад кіраўніцтвам якога клуб набраў нядрэнны ход і некаторы час знаходзіўся ў кагорце прэтэндэнтаў на выхад у вышэйшую лігу.

3. Кароль года
Новым галоўным трэнерам быў прызначаны вядомы ў мінулым футбаліст Алег Кароль. Адзначым, што за сваю кар`еру Кароль гуляў у еўрапейскіх чэмпіянатах, а таксама ў барысаўскім БАТЭ.



4. Траўма года
8 кастрычніка падчас матча з пераможцам першай лігі мінскім «Праменем» цяжкую траўму, спрабуючы забіць гол, атрымаў лепшы футбаліст Слонімшчыны-2016 Аляксандр Пузач. На поле па яго прыехала «хуткая дапамога».



5. Разгром года
Восем прапушчаных мячоў ад аўтсайдэра першай лігі ФК «Смаргонь» зрабілі той матч для слонімцаў самым жудасным у сезоне. Гэта было поўнае фіяска.

6. Выезд года
Гэта выезд больш чым двух дзясяткаў слонімскіх футбольных фанатаў у няблізкі Бабруйск на матч з «Белшынай». Зазначым, што фан-клубы камандаў маюць даўнія няпростыя адносіны паміж сабой.

7. Заўзятар года
Тут першынствуе 10-гадовы Захар Белякоў. Хлопчык у падрабязнасцях можа расказаць моманты гульняў любімага клуба, а таксама, у адрозненне ад дарослых, не лічыць каманду безнадзейнай. З трох гадоў юны слонімец наведвае ўсе гульні ФК «Слонім».



8. Джыгіт года
Адным з самых яркіх навабранцаў, якія прыйшлі перад сезонам-2017, стаў няўступлівы флангавы гулец Георгій Чытанава. Георгій люта змагаўся за мяч у кожным матчы і стаў практычна незаменным гульцом у камандзе. Магчыма, адна з прычын няўступлівасці і байцоўскіх якасцяў Чытанавы — яго грузінскія карані.

9. Бамбардзір года
У ФК «Слонім-2017» востры дэфіцыт забіўных форвардаў. Таму лепшым бамбардзірам каманды з шасцю забітымі мячамі стаў паўабаронца Павел Міхальцоў.

10. Перамога года
Несумненна, тут варта адзначыць хатнюю перамогу над лідарам на той час турнірнай табліцы «Смалявічамі-СТІ» з лікам 1:0.

11. Торт года
Добра ў сезоне працавала маркетынгавая служба клуба, і ў перапынку таймаў на хатніх гульнях былі разыграны разнастайныя прызы — для прыкладу, сплаў па Ісе на байдарцы, паездка на футбол у Бабруйск, мяч з аўтографамі футбалістаў ФК «Слонім-2017» і выдатны торт Слонімскага хлебазавода.

12. 12-ы гулец года
Тут трэба адзначыць слонімскіх футбольных фанатаў, якія заўсёды аддана падтрымлівалі каманду, нягледзячы на надвор`е і на тое, перамагае яна ці прайграе. Як адзначалі госці з іншых гарадоў, у Слоніме адзін з лепшых фан-сектараў ва ўсёй першай лізе. Таксама менавіта футбольныя фанаты з`яўляюцца шчырымі патрыётамі Беларусі і падтрымліваюць беларускую мову ў футбольнай і каляфутбольнай сферы.

13. Зборнікі года
Наўпрост з ФК «Слонім-2017» ніхто не выклікаўся, але Раман Козел, які перайшоў летам са слонімскай каманды ў менскія «Крумкачы», восенню быў выкліканы ў маладзёжную зборную Беларусі. У гэтым немалую ролю адыграла першая палова сезону, стабільна згуляная ў Слоніме. Таксама летам у «Слонім-2017» з жодзінскага «Тарпеда» перайшоў былы гулец моладзевай зборнай краіны Андрэй Салавей.

 14. Парушальнік года
Капітан, вядучы абаронца і адзін з лідараў «Слоніма-2017» — Анатоль Жукаў — стаў і галоўны парушальнікам сезону. Пасля выдалення ў хатнім матчы з «Баранавічамі» футбаліст прапусціў ажно 6 матчаў, што вельмі паўплывала на гульні і абарону слонімцаў. Таксама ў пачатку сезона ён атрымаў 5-матчавую дыскваліфікацыю пасля матчу з "Хімікам".

15. Незразумелая сітуацыя года
Пасля выхаду ў свет «Газеты Слонімскай» №33, дзе быў апублікаваны матэрыял аб адстаўцы Вячаслава Царука з пасады галоўнага трэнера ФК «Слонім-2017», паўстала незразумелая сітуацыя. Растлумачыў яе старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі: «Што тычыцца зыходу Вячаслава Царука, то мы, лічу, нармальна развіталіся з ім, сказалі яму дзякуй. Яго трэба таксама зразумець — у чалавека паўсталі свае сямейныя абставіны».

16. Госця года
12 жніўня вядомая ў Беларусі тэлевядучая Крысціна Козел («Козел пра футбол») наведала разам са здымачнай групай матч чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе паміж «Слонімам-2017» і гомельскім «Лакаматывам».



17. Лідарства года
У 2017 годзе ФК «Слонім-2017» упарта вырваўся наперад і трываў лідарства па наведвальнасці сярод каманд першай лігі чэмпіянату Беларусі.

Фота з архіва «ГС»

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments