Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
376

Выбралі лепшага футбаліста Слонімшчыны-2017

29.11.2017 «Газета Слонімская» сумесна з адміністрацыяй ФК "Слонім-2017" і паблікам у vk.com "Камунальнік Слонім" правялі традыцыйнае апытанне па выбары лепшага футбаліста Слонімшчыны-2017.

Георгія Чытанаву віншуюць слонімскія заўзятары

Былі апытаны як кіраўнікі футбольнага клуба, так журналісты і заўзятары. Сістэма падліку галасоў такая: за першае месца — 3 балы, за другое — 2 балы, за трэцяе — 1 бал. Сярод апытаных былі:

Алег Таргонскі, старшыня Слонімскага райвыканкама:
1. Жукаў
2.Чытанава
3. Пузач    

Вікторыя Парфянец,  заўзятарка, адміністратар пабліка ФК "Слоним-2017" у vk.com:
1. Чытанава
2. Пузач
3. Міхальцоў

Аляксандр Бурак, прэс-аташэ ФК "Слонім-2017", журналіст:
1. Міхальцоў
2. Харланаў
3. Жукаў

Вераніка Панасеня, заўзятарка:
1. Чытанава
2. Пацэвіч
3. Козел

Вячаслаў Царук, футбольны спецыяліст, былы галоўны трэнер ФК "Слонім-2017":
1. Чытанава
2. Харланаў
3. Козел

Крысціна Саладуха, карэспандэнт "Газеты Слонімскай":
1. Чытанава
2. Спасюк
3. Пацэвіч  

Аляксандр Пясляк,  заўзятар:    
1. Чытанава
2. Касцючык
3. Пузач   

Вольга Ахраловіч, бухгалтар ФК "Слонім-2017":
1. Чытанава
2. Жукаў
3. Пацэвіч

Аляксандр Гусар, трэнер ФК "Слонім-2017":
1. Касцючык
2. Міхальцоў
3. Харланаў

Валерый Сідорчык, загадчык аддзела спорту і турызму Слонімскага райвыканкама:
1. Спасюк
2. Чытанава
3. Міхальцоў

Андрэй Панасеня, заўзятар:
1. Чытанава
2. Міхальцоў
3. Козел

Вадзім Кухта, трэнер-масажыст ФК "Слонім-2017":
1. Касцючык
2. Чытанава
3. Міхальцоў

Аляксандр Кадаўбік, трэнер ФК "Слонім-2017":
1. Міхальцоў
2. Чытанава
3. Харланаў

Яўген Панасік, заўзятар:
1. Пузач
2. Чытанава
3. Жылінскі

Дзмітрый Міцкевіч, рэдактар сайта gs.by:
1. Падрэцкі
2. Пузач
3. Герасімчык    

Ігар Сарока, заўзятар:
1. Чытанава
2. Касцючык
3. Глебаў

Сяргей Салдаценка, спецыяліст па пытаннях бяспекі ФК "Слонім-2017":
1. Міхальцоў
2. Азерскі
3. Харланаў   

Дзмітрый Грамыка, заўзятар:
1. Чытанава
2. Міхальцоў
3. Жукаў  

Захар Белякоў, юны заўзятар:
1. Чытанава
2. Жукаў
3. Пацэвіч

Міхаіл Кобус, заўзятар са стажам, ветэран слонімскага спартовага руху:
1. Жукаў
2. -
3. -

Яраслаў Клімашэўскі, журналіст, адміністратар пабліка ФК "Слонім-2017" у vk.com:
1. Пацэвіч
2. Пузач
3. Чытанава

Руслан Корнеў, дзіцячы трэнер па футболе:
1. Касцючык
2. Чытанава
3. Спасюк  

Уладзімір Грацкевіч, заўзятар:
1. Касцючык
2. Чытанава
3. Харланаў

Аляксандр Захаранка, журналіст:
1. Касцючык
2. Міхальцоў
3. Чытанава

Арцём Руцкі, заўзятар:
1.Чытанава
2. Пузач
3. Міхальцоў

Віктар Чумакоў, заўзятар:
1. Пузач
2. Герасімчык
3. Жукаў

Вынікі:

1) Георгій Чытанава — 49 балаў  (11 першых месцаў, 7 — другіх, 2 — трэціх).

Георгій Чытанава

Першае месца заняў і стаў лепшым футбалістам Слонімшчыны-2017 флангавы абаронца Георгій Чытанава (Чытанаву лепшым іграком года прызналі і слонімскія футбольныя фанаты). Прыйшоўшы перад сезонам-2017, Чытанава стаў адным з рухавікоў каманды. Георгій люта змагаўся за мяч у кожным матчы і стаў незаменным гульцом у камандзе. Магчыма, адна з прычын няўступлівасці і байцоўскіх якасцяў Чытанавы — яго грузінскія карані. Усе памятаюць легенду слонімскага футболу, грузінскага галеадара Георгія Татарашвілі, лідара "Камунальніка" ў канцы 90-х. Магчыма, у нас з`яўляецца новая зорка слонімскага футболу грузінскага паходжання па імені Георгій.

2) Павал Міхальцоў — 21 бал (3, 4, 4)

Павал Міхальцоў

Атакуючы паўабаронца Павел Міхальцоў з 6 галамі стаў лепшым бамбардзірам ФК "Слонім-2017" у сезоне-2017. Перайшоўшы ў "Слонім-2017" з "Баранавічаў", якія не хапаюць зорак з неба, Павел амаль імгненна стаў адным з лідараў каманды, таму і аказаўся на ганаровым другім месцы.

3) Антон Касцючык — 19 балаў (5, 4, 0)

Антось Касцючык

Яшчэ адзін паўабаронца, які ўзмацніў "Слонім-2017", перайшоўшы з "Баранавічаў". Малады і перспектыўны футбаліст роўна правёў сезон, стаўшы адным з асноўных футбалістаў каманды. Таму і яго пападанне ў тройку лепшых гульцоў сезона выглядае заканамерным.

Далей па спіску аказаліся наступныя футбалісты: Пузач — 15, Жукаў — 11, Пацэвіч — 8, Харланаў — 8, Спасюк — 6, Герасімчык — 3, Падрэцкі — 3, Азерскі — 2, Спасюк — 1, Глебаў — 1, Жылінскі — 1.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments