EUR - 2.403 BYN
USD - 2.034 BYN
RUB - .03461 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спорт
237

У актыве слонімскіх баксёраў тры залатыя медалі

05.12.2017 З 31 лістапада да 2 снежня ў Слоніме праходзіла першынство Гродзенскай вобласці па боксе сярод юнакоў 2004-05, 2006-07 гадоў нараджэння. Спаборніцтвы адбываліся ў Слонімскай ДЮСШ №1.

 

Сярод слонімцаў прызавыя месцы ў сваіх катэгорыях занялі:

1-е месца: Дзяніс Хворык, Ілля Квяткоўскі, Аляксей Валадкевіч;

2-е месца: Даніла Кулеша, Максім Ляшэвіч, Максім Карповіч, Уладзіслаў Комар;

3-е месца: Уладзіслаў Страковіч, Ілля Шыла.

Усе слонімскія спартсмены з`яўляюцца выхаванцамі трэнераў Турала Хангуліева і Іосіфа Міцкевіча.

Многія са слонімскіх баксёраў удзельнічалі ў спаборніцтвах упершыню, напрыклад, як Уладзіслаў Комар, які с ходу ўзяў срэбра.

— Я займаюся боксам недзе з паўгода, нядоўга. Мне тут на турніры вельмі спадабалася, пазнаёміўся з хлопцамі з іншых гарадоў, з Салігорска, напрыклад.

Госці з іншых гарадоў зазначылі высокі ўзровень спаборніцтваў. Напрыклад, вось які каментар даў "ГС" суддзя нацыянальнай катэгорыі з Ліды Генадзь Балыка:

— У Слоніме вельмі добрая зала, прыгожы рынг, прасторна, юнакам падабаецца... Я лічу, што тут можна праводзіць спаборніцтвы розных узроўняў.

Сярод таварыскіх баёў у Слоніме біліся і дзяўчынкі, якія займаюцца боксам. Вось як дзяліліся ўражаннямі баксёркі Ксенія і Ясенія з Баранавічаў:

— Нармалёвыя спаборніцтвы, і нам, дзяўчынкам, зусім не цяжка біцца на рынгу. А сёння мы біліся не за месцы, былі таварыскія сустрэчы.

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фотогалерея статьи
Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments