Погода в Слониме:Погода на неделю:
-3..-5
EUR - 2.453 BYN
USD - 2.004 BYN
RUB - .03537 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
401

Гэты тыдзень у гісторыі Слонімшчыны: 27 лістапада — 3 снежня

09.12.2017

4 снежня 1939 года Слонімскі раён увайшоў у склад Баранавіцкай вобласці, створанай пасля ўз`яднання Заходняй Беларусі з БССР.

6 снежня 1886 года ў Слоніме адбылося адкрыццё чыгуначнай станцыі на Баранавіцка-Беластоцкай лініі Палескай чыгункі. Першапачаткова станцыя называлася Слонім-Альбярцін, на чым настаяў уладальнік маёнтка Альбярцін Франц Пуслоўскі, які бязвыплатна перадаў зямлю пад будаўніцтва.

7 снежня 1894 года ў маёнтку Міхалін Чамяроўскай гміны, каля Азярніцы, упаў метэарыт. Доўгі час экспанаваўся ў Слонімскім краязнаўчым музеі.

8 снежня 1937 года быў расстраляны Ігнат Дварчанін, паэт, грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец. Нарадзіўся ў вёсцы Погіры Слонімскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён).

9-10 снежня 1918 года ў Слоніме, з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў, прайшоў з`езд Саветаў, які адбыўся ў доме па вуліцы В. Крайняга, 18. На ім прысутнічала 36 дэлегатаў ад горада і сельскай мясцовасці, якія спачувалі бальшавікам. У далейшым удзельнікі з`езду заняліся падрыхтоўкай усталявання ў горадзе савецкай улады.

10 снежня 1930 года ў вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна нарадзіўся Мікола Арочка, беларускі паэт, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments