Погода в Слониме:Погода на неделю:
-1..-3
EUR - 2.437 BYN
USD - 1.984 BYN
RUB - .03507 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
166

Жыццё вачыма чытача

10.12.2017 «Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час?» — спыталі мы ў нашых чытачоў.

Міхаіл Болцік, пенсіянер-інвалід з Брэсцкай вуліцы ў Слоніме, 70 гадоў: «Я не разумею такога стаўлення да людзей...»

— Я інвалід. Хаджу толькі па хаце. Вывучаю Біблію. Навіны да мяне прыходзяць у асноўным з вашай газетай. Апошняя публікацыя пра забарону трымаць людзям свіней у Новадзявяткавічах вельмі мяне ўсхвалявала. Як жа так можна?.. І яшчэ адзін матэрыял у гэтым нумары — пра газавыя пліты, якія газавікі патрабу­юць замяняць на новыя за кошт людзей, усхваляваў. Мяняй спраўную пліту на новую — і ўсё! І нікога не цікавіць, што ў людзей проста грошай няма на тыя пліты... Я не разумею такога стаўлення да людзей, — выказаўся Міхаіл Уладзіміравіч.

Ларыса Аўсеец, пенсіянер-юбіляр з вуліцы імя Астроўскага ў Слоніме, 60 гадоў: «Дзякуй богу, усё ў маім жыцці апошнім часам добра»

— У панядзелак у мяне быў юбілей — 60 гадоў. Прыходзілі родныя, сябры, віншавалі. Гэта мяне ўсхвалявала, было вельмі прыемна. Заўтра (4.12.17. — М.К.) будзе месяц майму ўнуку, а ўнучцы ужо тры месяцы. Дзякуй богу, усё ў маім жыцці апошнім часам добра, — прызналася Ларыса Віктараўна.

Раіса Самарская, пенсіянерка з вуліцы Чырвоных Партызан у Слоніме, каля 80 гадоў: «Я ўсё жыццё адпрацавала ткачыхай на «Тэкстыльшчыку»

— Я з 1938 ці з 1939 года нараджэння — дакладна не ведаю. Нарадзілася перад вайной у Смаленску, дзе тады жылі бацькі. Бацька быў ваенны, старшы лейтэнант. А потым яго перавялі служыць пад мяжу з Польшчай у горад Ломжу. Пазней мы пераехалі ў Слонім на вуліцу Віленскую. У вайну мае бацькі загінулі. Я засталася ў Слоніме адна. Мяне аддалі ў нямецкі дзетдом. Выжыла... Пасля вайны я ўсё жыццё адпрацавала ткачыхай на «Тэкстыльшчыку», — успамінала Раіса Раманаўна.

Фота з архіва «ГС»

Гутарыў Мікола КАНАНОВІЧ

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments