Погода в Слониме:Погода на неделю:
-3..-5
EUR - 2.453 BYN
USD - 2.004 BYN
RUB - .03537 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
138

На магілу слонімскага паэта Міколы Арочкі ўсклалі кветкі

10.12.2017 Аўтару славутай паэмы “Каранацыя Міндоўга” Міколе Арочку 10 снежня Міколу Арочку споўнілася б 87 гадоў з дня нараджэння. З гэтай наогды сябры Слонімскага згуртаванння дэмакратычных сіл наведалі ў гэты дзень вёску Вецявічы Слонімскага раёна. Там на мясцовых могілках і знайшоў свой вечны спачын доктар філалагічных навук, літаратуразнавец, паэт і перакладчык Мікола Арочка (1930-2013) , адзначает slonimblog.

Слонімцы ўсклалі кветкі на магілу Міколы Арочкі, а таксама прыгадалі сустрэчы з ім у Вецявічах, дзе пісьменнік і навуковец пражыў 25 сваіх апошніх гадоў.

Мікола Арочка скончыў Белдзяржуніверсітэт і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, дзе і адпрацаваў шмат гадоў. З-пад яго пяра выйшлі дзесяткі кніг паэзіі, крытыка-літаратуразнаўчых кніг і перакладаў. Ён з’яўляецца аўтарам славутых драматычных паэм “Курганне. Крэва”, “Судны дзень Скарыны” і “Каранацыя Міндоўга.

фота slonimblog

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments