Погода в Слониме:Погода на неделю:
-1..-3
EUR - 2.437 BYN
USD - 1.984 BYN
RUB - .03507 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
1129

Як слонімцы правядуць навагоднія святы. Праграма

12.12.2017 Хоць святочную ёлку ў Слоніме, на жаль, яшчэ не ўстанавілі і чамусьці ў нас гэта робіцца звычайна запознена ў параўнанні з іншымі гарадамі, падрыхтоўка да Новага года ўсё ж ідзе. Напрыклад, аддзел ідэалогіі апублікаваў праграму святкавання Новага года.

НаШэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак у Слоніме, 2015 год

У цэлым, зыходзячы з традыцыйнай праграмы, нічога новага слонімцы ў гэтае свята не ўбачаць.

Як вынікае, ёлка заззяе сваімі агнямі толькі 23 снежня (дарэчы, летась яе пачалі ўсталёўваць хаця б 7 снежня). Ды хіба што змогуць выбраць лепшы касцюм сімвала новага года — сабакі (вядома, калі такія ахвотныя паўдзельнічаць у гэтым конкурсе знойдуцца).

Чым жа слонімцаў будуць цешыць у святы?

23 снежня, 14:30-18:00, цэнтральная плошча, святочная імпрэза — "НаШэсце Дзедаў Марозаў":

— навагодні кірмаш з удзелам арганізацый раёна;

— тэатралізаванае шэсце Дзедаў Маразоў, Снягурачак і казачных персанажаў;

— конкурсная забаўляльная праграма;

— конкурс на лепшы навагодні касцюм для сабакі "Талісман 2018 года";

27 снежня, тэатр, навагодні паказ для дзяцей з удзелам кіраўніцтва раёна:

13:00-13:45 — святочная гульнявая праграма (плошча Леніна);

14:00-16:00 — казачны паказ "Шчаўкунчык" (па запрашальных білетах);

1 студзеня, цэнтральная плошча

01:00-04:00 — навагодняя праграма "Серпанцін" з удзелам салістаў і калектываў мастацкай самадзейнасці Слонімскага раёна;

01:30 — навагодні феерверк;

2 студзеня, цэнтральная плошча

12:00-15:00 — навагодні паказ "Новы год не канчаецца"

— дыскатэка;

— гульні і конкурсы для дзяцей.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments