Погода в Слониме:Погода на неделю:
-3..-5
EUR - 2.453 BYN
USD - 2.004 BYN
RUB - .03537 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
140

Гэты тыдзень у гісторыі Слонімшчыны: 11 — 17 снежня

17.12.2017

11 снежня 1796 года была ліквідавана Слонімская губерня, якая разам з Віленскай была аб`яднана ў адну Літоўскую губерню Расійскай імперыі.

13 снежня 1504 года Васіль Глінскі па мянушцы Сляпы атрымаў ад вялікага князя Аляксандра маёнтак «Ласасіную» ў Слонімскім павеце.

14 снежня 1795 года загадам імператрыцы Кацярыны ІІ Слонім атрымаў статус губернскага горада, куды павінен быў прыбыць генерал-маёр Іван Навіцкі — кіраўнік Слонімскай губерні ў складзе часткі Навагрудскага, Брэст-Літоўскага і Троцкага ваяводстваў ліквідаванай Рэчы Паспалітай.

14 снежня 1805 года ў Слоніме за бойку з мясцовымі яўрэямі арыштавалі вядомага на той час авантурыста графа Фёдара Іванавіча Талстога (1782-1846).

16 снежня 1942 года немцы расстралялі 270 жыхароў вёскі Васілевічы. Затым спалілі вёскі Ніз і Паўлавічы. У Нізах былі расстраляныя 296 чалавек, у Паўлавічах — 120 чалавек: жанчыны, дзеці і старыя. Мужчыны ад 16 да 40 гадоў былі вывезены ў Германію.

17 снежня 1849 года ў Альбярціне нарадзіўся мецэнат і калекцыянер Зыгмунт Пуслоўскі. Зыгмунт Пуслоўскі паходзіў з заможнай шляхецкай сям`і, сын Уладзіслава і ўнук Войцеха Пуслоўскіх.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments