Погода в Слониме:Погода на неделю:
-3..-5
EUR - 2.453 BYN
USD - 2.004 BYN
RUB - .03537 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Войди в историю своего города
56

Паэт Ігар Бурсевіч: «Яшчэ тры кнігі напішу — і хопіць на гэтым»

30.12.2017 Ураджэнец слонімскіх Чамяроў паэт Ігар Бурсевіч жыве ў падмаскоўнай Балашысе і на Радзіме бывае не часта — толькі калі ёсць канкрэтная нагода. Апошняй такой нагодай стала выданне ў Мінску новай кнігі вершаў і перакладаў паэта «Радок за радком».

Ігар Бурсевіч

З новай кнігай Ігар Ула­дзіміравіч і завітаў у рэдакцыю «Газеты Слонімскай», дзе мы пагутарылі з ім пра паэзію і пра жыццё.

— Як жывецца сёння беларускаму паэту Ігару Бурсевічу ў Падмаскоўі?

— Сумна. Тры гады ўжо, як не працую. Раней жыццё віравала. Здавалася, ад людзей ажно цесна. А цяпер пенсіянер, нікому не патрэбен стаў. Сяджу на адным месцы. І гэта прыгнятае. Я ўсё жыццё, як паехаў з Чамяроў вучыцца ў ваеннае вучылішча, у руху быў. Спачатку чатыры гады вучылішча, потым па ўсім былым Саюзе масты будаваў, больш за тры гады на адным месцы не затрымліваўся, пасля вучыўся ў акадэміі, затым сам вучыў курсантаў, а калі з войска звольніўся, то 12 гадоў адпрацаваў у вялікай будаўнічай фірме, быў начальнікам вучэбнага цэнтра. Заробкі былі вялікія, жылі выдатна. На Дзень будаўніка святочныя круізы на цеплаходзе па Волзе ладзілі... І вось ужо тры гады, як усяго гэтага няма.

— Але вершы, бачу, пішуцца і кніжкі выдаюцца. Якой па ліку будзе апошняя Ваша кніга?

— Так, вершы пішуцца, кнігі выдаюцца. «Радок за радком» — ужо 10-я мая кніга па ліку, калі лічыць усе выданні. Гэтая кніга складаецца з аўтарскіх вершаў і пера­кладаў дзвюх паэм — «Васіль Цёркін» Аляксандра Твардоўскага і «Песня аб Гаяваце» Генры Лангфела. Апошняя паэма мне вельмі падабаецца, таму працавалася над яе перакладам з асаблівым натхненнем.

— А якая з Вашых кніг Вам самому найбольш падабаецца?

— Да 60-годдзя сваёй жонкі я падрыхтаваў і выдаў кнігу прысвячэнняў ёй, якая складаецца з 60 вершаў. І калі я рыхтаваў кнігу да друку, сяброўка жонкі прапанавала змясціць на вокладцы яе фота, на якім жонка па грудзі знаходзіцца ў зімовай вадзе — яна даўно маржуе, абліваецца круглы год халоднай вадой і купаецца зімой. Так і зрабілі. Кнігу надрукавалі. Але на тым фотаздымку і праз ваду можна разгледзець жончыны грудзі. Калі мая дарагая ўбачыла кнігу, то адразу спытала, колькі экземпляраў я на­друкаваў. А ўсяго было толькі 10 экземпляраў. То 8 кніг жонка спаліла на дачы ў печцы, каб нікому больш не дасталіся. Адну яна пакінула сабе, а адна кніга засталася ў яе сяброўкі. Вось гэтая кніга, якая ў нас дома засталася ў адным экземпляры, мне найбольш і падабаецца.

— Дык жонка, мабыць, Ваша сапраўдная Муза?

— Канечне! Праўда, гэтая Муза часам пытае ў мяне: «Ігар, калі ты ўжо перастанеш на дурасць хварэць, калі ўжо скончыш пісаць свае вершы ды кніжкі выдаваць?»

— І што Вы ёй адказалі?

— Адказаў, што яшчэ тры кнігі напішу — і хопіць на гэтым.

— То бок, калі яшчэ тры кніжкі напішаце, то ўсіх будзе 13. Чаму вырашылі спыніцца на гэтай лічбе?

— Раней я баяўся гэтай лічбы, але ў жыцці так апынулася, што якраз 13 сталася маёй шчаслівай лічбай. Таму, не ўпадаючы ў падрабязнасці, хацелася б на 13-й кнізе завяршыць сваю паэтычную біяграфію.

— Ці надоўга завіталі на Радзіму вялікую і малую?

— Не. Толькі па справе. Забраў з друкарні кнігу. Развёз яе па сябрах-бібліятэках. Заўтра (22 снежня. — М. К.) планую яшчэ з`ездзіць да сябра армейскага ў Ваўкавыск. У Чамярах сёння яшчэ са сваякамі, магчыма, пабачуся, заеду да брата ў Мінск, а ў нядзелю — на Маскву. Жонка ўжо засумавала, тэлефануе і просіць, каб хутчэй вяртаўся, трэба рыхтавацца Новы год сустракаць.

— Ігар, Вы былы вайсковец, ваенны інжынер-мостабудаўнік, выкладчык, паэт і перакладчык. А нейкае хобі ці захапленні, акрамя колішніх службы, працы ды творчасці, якая працягваецца і цяпер, у Вас ёсць?

— Я да 60 гадоў займаўся спортам. У асноўным бегам, яшчэ ў валейбол гуляў. А ў 60 гадоў пакінуў выпіваць — і спорт як адрэзала. Цяпер магу хіба з вудай пасядзець, у лес схадзіць. Але ні грыбы, ні ягады, ні агарод — гэта не маё... А вершы яшчэ часам пішуцца.
Гутарыў

Фота Жанны ІВАНОВАЙ

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments