Погода в Слониме:Погода на неделю:
-1..-3
EUR - 2.437 BYN
USD - 1.984 BYN
RUB - .03507 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
306

Таленавітыя вучні са Слоніма атрымалі прэміі А.І. Дубко

12.01.2018 У Гродзенскім драматычным тэатры 11 студзеня адбылася цырымонія ўзнагароджання абласной прэміяй імя Аляксандра Дубко асабліва адораных школьнікаў і студэнтаў, паведамляе аддзел адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

 

Прэміі былі ўручыны 39 юным жыхарам Гродзеншчыны, у ліку якіх і таленавітыя вучні са Слоніма — Сіняк Аляксандра, навучэнка 6 класа гімназіі №1, прызёр Чэмпіянату Еўропы і Чэмпіянату свету па шашках у складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, Чура Дар`я, навучэнка 9 класа СШ № 9 г. Слоніма, пераможца Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў па лёгкай атлетыцы.

Высокай узнагароды таксама ўдастоены Вугрын Ілля, навучэнец 11 класа гімназіі №1 з Дзятлава, дыпламант II ступені заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Матэматыка", Венская Ірына, навучэнка 11 класа СШ № 2 г. Масты, пераможца рэспубліканкай спартакіяды школьнікаў, былы прызёр Усходне-еўрапейскай і Балтыйскай лігі па баскетболе, Мінец Ягор, навучэнец 10 класа СШ №2 г.п. Зэльва, пераможца рэспубліканка спартакіяды школьнікаў па лёгкаатлетычных кіданнях і іншыя.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдава Аляксандра Дубко Эма Нікіфараўна.

Мы віншуем пераможцаў са значнай узнагародай і жадаем далейшых перамог у дасягненні новых мэтаў!

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments