Погода в Слониме:Погода на неделю:
+0..+2
EUR - 2.447 BYN
USD - 1.968 BYN
RUB - .03485 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Проблема
266

Пісьменнік Аляксей Якімовіч: «Прашу прызнаць дамову не маючай юрыдычнай сілы»

16.01.2018 Дамову са Слонімскім раёнам электрасетак аб замене лічыльніка электраэнергіі ў сваёй кватэры пісьменнік са Слоніма Аляксей Якімовіч просіць прызнаць несапраўднай старшыню райвыканкама Алега Таргонскага і раённага пракурора Віталя Зайца. Копія ліста пісьменніка была таксама накіравана і ў рэдакцыю «Газеты Слонімскай».

Аляксей Якімовіч у рэдакцыі «ГС»

Гісторыя падпісання дамовы
Пасля таго, як механічны лічыльнік электраэнергіі ў снежні паказаў 75 скарыстаных кілават замест 50 кілават у лістападзе, Аляксей Якімовіч выклікаў спецыяліста, які канстатаваў, што пасля адключэння кватэры ад электраэнергіі лічыльнік працягвае павольна круціцца. Тады гаспадар папрасіў паставіць сабе электронны лічыльнік.

«Электронны лічыльнік паставілі мне 21.12.2017 года. Два прадстаўнікі Слонімскага РЭС прыехалі каля дзесяці гадзін раніцы. У пад`ездзе было цёмна, так як у нас прапала святло (дарэчы, яно прападае сістэматычна, лямпачкі пастаянна перагараюць, а жыхары дома ў пад`ездзе блукаюць у цемры). І вось у гэтай форсмажорнай сітуацыі (калі я практычна не мог азнаёміцца з дамовай электразабеспячэння, адзін з прадстаўнікоў Слонімскага РЭС стаў настойліва пераконваць мяне, каб падпісаў гэтую дамову. Маўляў, у іх шмат працы. Дый дамова гэтая тыповая, для ўсіх. Я вырашыў падпісаць яе, бо зразумеў, што іншай дамовы мне на той час ніхто не дасць і магу застацца зусім без святла, з ужо адключанай на гэты час у кватэры электраэнергіяй.

Цытаты з дакумента
Калі развіднела і ў кватэры з`явілася святло, стаў уважліва вывучаць дамову і зрабіў для сябе непрыемныя высновы.

Прыводжу некаторыя вытрымкі з пункта 2.2: «Абонент обязуется производить стоимости работ по ремонту средств учёта, вышедших из строя по вине Абонента, и последующей их проверке с учётом транспортных расходов; возмещение стоимости средств учёта в случае их хищения либо повреждения по вине Абонента, в результате которого средства учёта не подлежат ремонту».
А каб не ўкралі, павінен (падпункт 2.2.5) «обеспечивать целостность и сохранность средств учёта, а также пломб Госповерителя и Энергоснабжающей организации». Як забяспечыць мне, Абаненту, цэласнасць і захаванасць электралічыльніка, які ўстаноўлены ў месцы агульнага карыстання — у пад`ездзе, па сутнасці, у прахадным двары (жыву ў звычайным пяціпавярховіку)?..
Рэжа вочы і падпункт 2.2.8 дамовы: «Обечпечивать безопасность и доступ представителей Энергоснабжающей организации ... в период времени с 8.00 до 22.00...» Мне ў 68 гадоў з хвосцікам наймаць для гэтых прадстаўнікоў ахоўнікаў, каб забяспечыць іх бяспеку, а потым з 8 да 22 гадзін стаяць каля ўваходных дзвярэй як швейцару, бо без мяне не дойдуць да лічыльніка ў пад`ездзе?..

Не магу не прывесці падпункт 6.1 дамовы: «Настоящий договор вступает в силу с момента его подписания и заключается на неопределённый срок». Нявызначаны тэрмін можа працягвацца і дваццаць, і сто, і тысячу гадоў. Але ж ёсць нейкі тэрмін, на працягу якога працуе, эксплуатуецца РЭС лічыльнік. Тэрмін працы, эксплуатацыі лічыльніка і тэрмін заключэння дамовы «на неопределённый срок» абсалютна не стыкуюцца.

Чытаю ў канцы падпункт 6.8: «Абонент в течение десяти дней обязан рассмотреть проект договора и вернуть подписанный экземляр в адрес Энергоснабжающей организации». Дык вось яно што! Спачатку мне павінны былі ўручыць праект дамовы, каб на працягу дзесяці дзён яе ўважліва вывучыў, але гэтага не зрабілі: у той жа дзень і электронны лічыльнік паставілі, і дамову прымусілі падпісаць, тым самым груба парушыўшы працэдуру заключэння дамовы. З пісьмовай заявай на ўстанаўленне электроннага лічыльніка я не звяртаўся. Прашу даць прававую ацэнку гэтай дамове. Так як парушаны падпункт 6.8 дадзенай дамовы і ўлічваючы абсурднасць і зневажальнасць да мяне як да асобы некаторых іншых падпунктаў, а таксама немагчымасць іх выканання прашу Вас прыняць захады для таго, каб яна, гэтая Дамова, была прызнана некарэктнай, не маючай юрыдычнай сілы», — піша напрыканцы аўтар ліста.

Рэакцыя на ліст адрасатаў
Першым, хто адгукнуўся на гэты ліст Аляксея Якімовіча, быў пракурор Слонімскага раёна Віталь Заяц. Ён даслаў на адрас пісьменніка копію свайго ліста начальніку Слонімскага РЭС Юрыю Балкунцу наступнага зместу: «Направляю заявление гр-на Якимовича А.Н. о его несогласии с договором на оказание услуг для организации рассмотрения. О результатах прошу сообщить заявителю».

Як паведаміў днямі Аляксей Якімовіч у размове з карэспандэнтам «ГС», ён атрымаў ужо адусюль адказы на свае лісты. "З РЭС мне прыслалі новую дамову. Тут таксама хапае хібаў. Адзінае, што прыбралі недарэчны пункт пра абрэзку кустоў і дрэў. Цяпер маю дзве дамовы, вывучаю апошнюю ды мяркую, як мне тут быць далей", — адзначыў пісьменнік у размове з аўтарам гэтых радкоў 15 студзеня.
Мы будзем сачыць, чым скончыцца гэта гісторыя.

Фота з архіва «ГС»

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments