Погода в Слониме:Погода на неделю:
-2..-4
EUR - 2.46 BYN
USD - 1.972 BYN
RUB - .03511 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Спадчына
169

Дзень беларускага гонару і годнасці

22.01.2018 135 гадоў таму, 22 студзеня 1863 года, пачалося паўстанне супраць расейскай акупацыі ў Беларусі, Летувы і Польшчы. На Беларусі гэта паўстанне вядомае як нацыянальна-вызваленчае пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гадоў.

 

Слонімшчына ў тыя гады брала актыўны ўдзел у паўстанні, яе не раз інспектаваў сам Каліноўскі. І менавіта ў Слонімскім павеце пад вёскай Мілавіды (цяпер Баранавіцкі раён) адбылася адна з самых буйных перамог беларускіх паўстанцаў над расейскімі жаўнерамі. У гісторыяграфіі яна знаная як Мілавідская бітва.

Адным з камандзіраў паўстанцаў быў Францішак Юндзіл, з вясны 1863 года паўстанцкі ваенны начальнік Слонімскага павета. На тым месцы бітвы цяпер знаходзіцца капліца і помнік у гонар загінулых паўстанцаў.

Па другі бок дарогі ёсць помнік і загінулым расейскім жаўнерам. Як сказала карэспандэнту "ГС" адна з супрацоўніц Мілавідскага сельсавета, да 22 траўня, дня гадавіны Мілавідскай бітвы, помнік будзе адрамантаваны і да гэтай даты пройдуць адмысловыя імпрэзы.

Вашай увазе фота- і відэасюжэт з месца беларускага нацыянальнага гонару і годнасці пад Мілавідамі, што месцяцца недалёка ад Слоніма

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments