Погода в Слониме:Погода на неделю:
-2..-4
EUR - 2.46 BYN
USD - 1.972 BYN
RUB - .03511 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Новости
479

У Востраве на Слонімшчыне паклалі сухі асфальт

18.01.2018 Зрабілі гэта дарожныя рабочыя сёлета акурат пасля святкавання Раства Хрыстова па праваслаўным календары, калі снег яшчэ не выпаў.

У канцы старога Вострава

Стары здроблены (месцамі не вельмі дробна) асфальт рассыпалі з грузавікоў і ўтрамбавалі цяжкай тэхнікай паверх таго асфальтавага пакрыцця, якое засталося на вуліцы ў старым Востраве пасля трох з лішкам дзясяткаў гадоў эксплуатацыі. Прычым дагэтуль ніякая ямачнага рамонту тут не было зусім.

Заасфальтавалі вуліцу ў Востраве ў часы ўжо позняга СССР, калі старшынёй тагачаснага калгаса "Рассвет" Слонімскага раёна працаваў Станіслаў Здановіч. Станіслаў Тадэвушавіч вельмі своечасова і па-гаспадарску здолеў распарадзіцца грашыма савецкага калгаса-мільянера, якім да яго больш як 20 гадоў кіраваў ды збіраў сродкі на рахунку Эдуард Арочка. Пад кіраўніцтвам Здановіча былі абноўлены калгасныя майстэрня і двор, фермы, ільно- і збожжасушылкі, пабудаваны новыя кватэры з выгодамі, ФАП, пошта для калгаснікаў і дзіцячы садок для іх дзяцей ды яшчэ шмат чаго іншага. Пры старшыні Здановічу фактычна была закладзена новая вёска, якую ў навейшы час сталі называць аграгарадок Вострава.

Асфальт паклалі не толькі каля навабудаў на новай на той час Маладзёжнай вуліцы, але заасфальтавалі таксама вуліцу імя Снітко ў старой вёсцы. Зрабілі гэта, трэба прызнаць, тады якасна, бо Станіслаў Тадэвушавіч за гэтым пільна сачыў.

І вось праз столькі гадоў — такі дзіўны рамонт. Ямачным яго не назавеш, бо рассыпалі дарожнікі сухі асфальт амаль па ўсёй вуліцы, наколькі хапіла. На пытанне вяскоўцаў, ці гэта ўжо ўвесь рамонт, ці яшчэ не, рабочыя адказалі, што вясной паверх сухога пакладуць на вуліцы звадкаваны асфальт.

Так было

Так стала

Галоўнае — абмінуць асфальтавыя глыбы

Як яно будзе на самай справе, пабачым вясной. У сёлетніх планах мясцовых уладаў па добраўпарадкаванні сапраўды значыцца рамонт дарог мясцовага значэння ў міжэвіцкім накірунку.

P.S. Асфальтавыя груды на вуліцы ў Востраве не вельмі спрыяюць руху тэхнікі і пешаходаў ды ўжо спрычыніліся да падзення 96-гадовай пенсіянеркі Марыі Аляксандраўны. Абышлося без сур`ёзных наступстваў для яе здароўя, але пасля гэтага выпадку бабуля з хаты не выходзіць. Нават не прыйшла павіншаваць сваю суседку Таццяну Іванаўну са старым Новым годам, хоць да сухога асфальтавання вуліцы наведвалася да суседкі амаль кожны дзень.

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments