Погода в Слониме:Погода на неделю:
-2..-4
EUR - 2.46 BYN
USD - 1.972 BYN
RUB - .03511 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Новости
734

У Слоніме зарэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты

18.01.2018 На 35 месцаў зарэгістравалі 42 кандыдаты ў дэпутаты райсавета

Бігборды нагадваюць пра выбары

Сёння, 18 студзеня, у Слоніме адбылося паседжанне раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у раённы Савет дэпутатаў 28-га склікання.

На павестцы дня стаяла пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты падалі 43 чалавекі, зарэгістравана было 42.

Як паведаміў карэспандэнту "ГС" адзін з кандыдатаў у дэпутаты, не зарэгістравалі слонімца Ігара Рукана, які балатаваўся па 22-й выбарчай акрузе. Пры праверцы дакументаў у гэтага прэтэндэнта ў кандыдаты былі выяўлены недакладнасці ў дэкларацыі аб даходах — мужчына не задэклараваў аўтамабіль і дом.

Такім чынам, альтэрнатыўнае галасаванне за кандыдатаў павінна адбыцца на сямі выбарчых акругах. Так, па 3-й выбарчай акрузе балатуюцца Мікалай Адамчык і Сяргей Бузун, па 7-й — Алена Кароль і Міхаіл Сашко, па 10-й — Павел Севасцьян і Галіна Трубіла, па 13-й — Аляксандр Лысуха і Ігар Свірэпік, па 14-й — Віктар Марчык і Тэрэса Юшкевіч, па 15-й —Алена Кунцэвіч і Алесь Масюк і па 19-й — Дзмітрый Пятруцік і Наталля Світа.    

Безальтэрнатыўныя выбары на Слонімшчыне пройдуць на 28 выбарчых акругах. Прозвішчы многіх кандыдатаў у дэпутаты з гэтага спісу збольшага вядомыя — гэта дэпутаты 27-га склікання. Але ёсць тут і новыя кандыдатуры. Напрыклад, па 28-й выбарчай акрузе балатуецца старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі.

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments