Погода в Слониме:Погода на неделю:
+0..+2
EUR - 2.447 BYN
USD - 1.968 BYN
RUB - .03485 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Новости
570

Эвакуацыя жыхароў шматпавярховіка на Хлюпіна, гуманітарныя лекі, 27 расстраляных беларусаў за год — чым жыла Слонімшчына роўна 20 гадоў таму

19.01.2018 "ГС" зрабіла агляд падзей, якія адбываліся ў гэты тыдзень 20 гадоў таму — з 16 да 22 студзеня 1998 года — і трапілі на старонкі нашага выдання.

У Слоніме ў Доме афіцэраў мясцовы Саюз палякаў раздаваў лекі, атрыманыя ад французскага і нямецкага аддзяленняў Чырвонага Крыжа.

10 студзеня слонімская выканаўчая ўлада трымала справаздачу перад камісіяй з Гродна. Старшыня Слонімскага гарвыканкама Алег Лакцюшын і яго намеснікі далажылі абласному начальству, што бюджэт выкананы на 100,3%. Як аказалася, паказчыкі Слоніма вышэйшыя, чым абласныя.

Са студзеня да лістапада судамі краіны да выключнай меры пакарання былі прыгавораны 38 злачынцаў. У адносінах да 27 асоб, прыгавораных у 1996 і 1997 гадах, прысуд быў выкананы.  

Ноччу 12 студзеня ў шматпавярховіку на Хлюпіна загарэліся падвалы. Пажар прыехалі тушыць пяць пажарных машын. Жыхары трэцяга пад`езда былі эвакуяваныя.  

Слонімцы скардзяцца на небагаты асартымент і дрэнную якасць мясцовага хлеба, а на Слонімскім хлебазаводзе даводзяць, што яны выпускаюць у дзень каля дзесяці найменняў хлеба-булачных вырабаў і што ў абласным конкурсе хлебазавод заняў першае месца. Дарэчы, тады дзяржава дазваляла падымаць цэны на хлеб не больш чым на 2% у месяц. Пры гэтым цэны на муку раслі значна хутчэй. На мясцовым хлебазаводзе ужо пачалі выпускаць нарэзаны хлеб ва ўпакоўцы.

 Візіт Аляксандра Лукашэнкі на Гродзеншчыну зноў чарговы раз быў перанесены.

Трэба сказаць, што многія чытачы 20 гадоў таму пісалі пісьмы ў рэдакцыю "ГС", выказвалі падзяку за матэрыялы, а таксама прысылалі свае вершы і апавяданні.

Ахвотныя могуць прагледзець нумар "ГС" 20-гадовай даўніны цалкам у PDF-файле.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments