Погода в Слониме:Погода на неделю:
-2..-4
EUR - 2.46 BYN
USD - 1.972 BYN
RUB - .03511 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Новости
1674

Скандал на Слонімскім мясакамбінаце і сямігадовая барацьба альбярцінцаў за новую краму — чым жыла Слонімшчына 20 гадоў таму

02.02.2018 «ГС» зрабіла агляд падзей, якія адбываліся ў гэты тыдзень 20 гадоў таму — з 30 студзеня да 5 лютага 1998 года — і трапілі на старонкі нашага выдання.

Раней у гэтым будынку на вуліцы Савецкай размяшчаўся дзіцячы садок

                             

Камітэт дзяржкантролю правёў праверку ААТ "Слонімскі мясакамбінат" і выявіў мноства парушэнняў заканадаўства пры правядзенні акцыяніравання гэтага прадпрыемства. 47% акцый прадпрыемства набылі фізічныя асобы, пры гэтым непасрэдна працаўнікам мясакамбіната належыць толькі 5,8% акцый.

Слонімскіх медсясцёр, якія абслугоўваюць хворых дома, пазбавілі магчымасці купляць праязныя білеты за сродкі прафкама.

З канцэртам у мясцовым РДК выступіла ўраджэнка Слоніма заслужаная артыстка Расіі Людміла Іларыёнава. Раманс "Белой акации гроздья душистые» спявачка прысвяціла тагачаснаму мэру Слоніма Алегу Лакцюшыну і нават станцавала з ім на сцэне вальс.

Сёмы год (!) альбярцінцы дамагаюцца пабудовы новай крамы ў сваім мікрараёне, бо тая, якая ёсць, маленькая і цесная.   

Тамару Жыткевіч, дырэктара фабрыкі "Тэкстыльшчык" (такога прадпрыемства сёння ў Слоніме даўно не існуе),  запрасілі ў Парыж для ўручэння прыза "Залаты Меркурый" — вырабы фабрыкі высока ацанілі на выставе ў Маскве. Але кіраўніца па прыз не паехала, бо паездка каштавала 2,5 тысячы даляраў. Каб зарабіць гэтыя грошы, уся фабрыка павінна працаваць адзін дзень бясплатна.

У Слоніме і 20 гадоў таму існаваў тэатр моды "Этуаль". Арганізатар і кіраўнік тэатра Ірына Сцепаненка, вядомая як Мадлен, раіла сланімчанкам насіць у гэтым сезоне адзенне чорнага і фіялетавага колеру з белай адстрочкай, з лакавых і бліскучых тканін. Сёння Мадлен даўно жыве ў Францыі.

А памятаеце пра тое, што ў Слоніме быў інстытут? На той час Мінскі філіял Расійскага сучаснага гуманітарнага інстытута ў нашым горадзе існаваў ужо паўгода і завочнікі здавалі першую сесію. Студэнты плацілі за вучобу 525 даляраў на год (пры 5-гадовым тэрміне навучання).

Пра тое, колькі каштаваў 20 гадоў таму квіток на праезд, пра слонімскіх аматараў натуральнага ладу жыцця, ці так званых натурыстаў (ну нешта накшталт нудыстаў), і многае іншае пры жаданні вы можаце даведацца, прагледзеўшы ўвесь нумар "ГС" у PDF-файле.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments