Погода в Слониме:Погода на неделю:
-2..-4
EUR - 2.46 BYN
USD - 1.972 BYN
RUB - .03511 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Новости
159

РУП «Гроднаэнерга»: «Несапраўднасць пагаднення можа вызначыць толькі суд»

13.02.2018 Пасля публікацыі ў №2 «ГС» ад 10 студзеня, а затым на сайце gs.by матэрыялу «Пісьменнік Аляксей Якімовіч: «Прашу прызнаць дамову не маючай юрыдычнай сілы» на імя галоўнага рэдактара газеты прыйшоў ліст за подпісам намесніка генеральнага дырэктара РУП «Гроднаэнерга» Сяргея Кіянкі.

 

У лісце аўтар патрабуе абвергнуць распаўсюджаныя звесткі, якія, па яго меркаванні, не адпавядаюць сапраўднасці.

У апублікаваным матэрыяле, нагадаем, распавядаецца пра тое, як пісьменнік са Слоніма Аляксей Якімовіч дамагаецца праз райвыканкам і пракуратуру прызнаць несапраўднай дамову з мясцовым раёнам электрасетак пра замену лічыльніка электратоку ў яго кватэры. Аляксей Якімовіч накіраваў свой першы ліст з такім патрабаваннем на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага, пракурора Слонімскага раёна Віталя Зайца і копію ў рэдакцыю «ГС».

Пісьменнік падпісаў дамову на замену лічыльніка ў той жа дзень, калі яго замянілі (21.12.2017), не пазнаёміўшыся з яе зместам. А потым, калі ўважліва прачытаў, не пага­дзіўся з шэрагам пунктаў дамовы і звярнуўся ў названыя інстанцыі, у тым ліку і ў рэдакцыю «ГС». Пра гэта і расказвае артыкул у газеце і на сайце, асноўны змест якога — гэта цытаванне пунктаў дамовы і каментарыяў да іх героя публікацыі. У загаловак матэрыялу («Пісьменнік Аляксей Якімовіч: «Прашу прызнаць дамову не маючай юрыдычнай сілы») таксама вынесена цытата.

Аўтар матэрыялу, як і рэдакцыя «ГС», ніякім чынам не ставілі за мэту пагоршыць рэпутацыю РУП «Гроднаэнерга» і работнікаў гэтай прафесіі, як мяркуе аўтар ліста з гэтай паважанай установы. «У адпаведнасці з арт. 167 Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь несапраўднасць пагаднення можа вызначыць толькі суд. Парадак звароту за публічным прызнаннем пагаднення несапраўдным не прадугледжаны дзейсным заканадаўствам», — піша аўтар ліста. Мы з гэтым не спрачаемся, а распавядаем пра сітуацыю, у якую патрапіў наш даўні чытач і аўтар, вядомы на Слонімшчыне і ў Беларусі пісьменнік Аляксей Якімовіч.

Ліст галоўнаму рэдактару з РУП «Гроднаэнерга»

І гісторыя гэта яшчэ не закончылася. Аляксей Якімовіч цяпер вядзе перапіску з рознымі інстанцыямі, каб наблізіць дамовы РЭСаў са спажыўцамі электраэнергіі, як ён лічыць, да патрэбаў апошніх.

За гэты час энергетыкі даслалі Аляксею Якімовічу на подпіс іншы варыянт дамовы, аднак дакумент ён не падпісаў.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments